Алея славы / Аллея славы
«FARBA FEST. Фрида»
Алея славы
Алена Аладава (1907-1986)
Алену Аладаву мы ведаем як чалавека, які 33 гады быў дырэктарам Дзяржаўнага мастацкага музею БССР (1944-1977).
Напрыканцы 1930-х Алена Васільеўна стаяла каля вытокаў стварэння ў Беларусі Дзяржаўнай карціннай галерэі, якую мы цяпер ведаем як Нацыянальны мастацкі музей. Здараецца вайна, Алена вымушаная з’ехаць у Саратаў, але пасля вайны вяртаецца ў Мінск і атрымлівае прапанову ўзначаліць новы перспектыўны Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Але, як ні ўгаворвалі сябры і калегі, ейнае сардэчка клікала яе ў карцінную галерэю.
І менавіта дзякуючы Алене Аладавай была адноўлена калекцыя Дзяржаўнага мастацкага музея БССР, дзе сёння можам пабачыць карціны сусветна вядомых майстроў. Таксама дзякуючы яе намаганням у пачатку 50-х пачалося будаўніцтва для мастацкай галерэі асобнага памяшкання па вуліцы Леніна, якое мы цяпер ведаем як Нацыянальны мастацкі музей. Гэта быў першы будынак у СССР, пабудаваны спецыяльна для музея. І ўжо пасля ейнага сыходу з пасады дырэктара ў 1977 г. вельмі небагаты пасля вайны фонд музея налічваў больш за 15 000 экспанатаў.
Надзя Хадасевіч-Лежэ (1904-1982)
Вядомая мастачка і легендарная асоба, якая адыграла сапраўды неацэнную ролю ў мастацтве XX ст., а таксама ў культурных узаемаадносінах Савецкага Саюза і Францыі ў эпоху «жалезнай заслоны». З’яўляючыся своеасаблівым мастаком з яркім індывідуальным почыркам і рознабаковымі інтарэсамі, Надзя Хадасевіч займалася станковым жывапісам і графікай, звярталася да мастацтва мазаікі.
Надзея Хадасевіч-Лежэ значную частку жыцця прысвяціла творчасці любімага мужа — мастака-экспрэсіяніста Фернана Лежэ. Адкрыла ў 1960 годзе ў Францыі музей Фернана Лежэ.
Дзякуючы Надзеі маем сёння ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі арыгінальную кераміку Пабла Пікаса, якую яна перадала ў дар музею.
Іда Разэнталь (1886-1973)
Будучая вынаходніца жаночага бюстгальтара Іда Кагановіч нарадзілася ў 1886 годзе ў Ракаве. Спачатку ў 16 гадоў паехала ў Варшаву, дзе пачала працаваць швачкай, а ў 1904 годзе яна пераязджае ў ЗША.
У 1921 годзе Іда і ейны муж Уільям разам з Энід Бісэт адкрылі краму адзення Maiden Form. Скаргі кліентак на нязручныя гарсэты прывялі да таго, што швачка ўзялася за стварэнне камфортнай жаночай бялізны. Станікі Maidenform былі пачаткова распрацаваныя для сукенак, якія прадавала кампанія — як аксэсуар, які дазваляў ёй лепей адпавядаць форме цела. Аднак яны сталі настолькі папулярнымі, што іх пачалі прадаваць яго асобна.
Да гэтага першыя станікі ўжо атрымалі патэнты ў іншых краінах (Францыі, Нямеччыне), але яны былі зусім не падобныя да сучасных. Менавіта Іда Разэнталь і Maidenform зрабілі станікі больш зручнымі: былі запатэнтаваныя розныя памеры чашачак і шлеек, што дало магчымасць рэгуляваць іх даўжыню.
Сёння ж фірма Разэнталь кантралюе значную частку рынка ніжняй бялізны ў Амерыцы і экспартуе свае тавары больш чым у 70 краін.
Вольга Корбут (1955-н.д.)
На Алімпіядзе 1972 года ў Мюнхене беларуская гімнастка заваявала 3 залатыя медалі і адзін сярэбраны. Пасля Алімпіяды-1972 Вольга Корбут стала зоркай эфіру і на наступны год была запрошана ў ЗША. На прыёме ў Белым доме прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан, звяртаючыся да спартсменкі, заявіў: “Вы такая маленькая!”.
У 1976 году Корбут увайшла ў склад зборнай СССР на Гульнях у Манрэалі, выйграўшы ў складзе каманды золата і заваяваўшы срэбра на бервяне.
Лічыцца, што Вольга Корбут першай выканала ўнікальны элемент «пятлю Корбут». Пазней гэты элемент забаранілі з-за высокіх рызык. Не дарма пятлю Корбут называюць «мёртвая пятля».
Ларыса Александроўская (1904-1980)
Ларысу Александроўскую называлі беларускай надзеяй, яна гастраліравала па ўсёй краіне, але асноўнай сцэнай яе жыцця стаў Беларускі тэатр оперы і балета ў Мінску: у 1933 годзе тэатр адкрыўся операй «Кармэн» з Ларысай Пампееўнай у галоўнай ролі.
Дыяпазон голасу спявачкі быў такі шырокі, што яна без межаў выконвала не толькі сапранавыя партыі. У 1950-я гады Александроўская стала галоўным рэжысёрам тэатра, паставіўшы тут 15 спектакляў, сярод якіх былі і доўгажыхары: яе «Аіду» паказвалі на сцэне да 2008 года.
Алена Мазанік, Надзея Траян, Марыя Осіпава
Вядомая аперацыя «Адплата» была паспяхова праведзена ў Мінску афіцэрамі Разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Чырвонай Арміі і мінскімі падпольшчыкамі. У выніку яе ў Мінску быў знішчаны кат беларускага народа генерал-камісар (гаўляйтэр) генеральнай акругі Беларусь Вільгельм фон Кубэ. Вырашылі яго лёс тры жанчыны – Алена Мазанік, Надзея Траян і Марыя Осіпава.
Марыя Осіпава з вялікай цяжкасцю пранесла міну з атрада ў Мінск і праінструктавала Мазанік, як яе ўстанаўліваць. Тая здолела даставіць міну ў асабняк Кубэ і змясціць пад матрац ложка ў яго спальні. У ноч з 21 на 22 верасня 1943 года адбыўся выбух у асабняку, і Вільгельма Кубэ не стала. Прыгавор народа быў прыведзены ў выкананне, а ў Германіі аб’яўлена трохдзённая жалоба з нагоды гібелі Кубэ.
Аллея славы
Елена Аладова (1907-1986)
Мы знаем Алену Аладову как человека, который на протяжении 33 лет (1944-1977) был директором Государственного художественного музея БССР.
В конце 1930-х годов Елена Васильевна стояла у истоков создания Государственной картинной галереи в Беларуси, которую мы теперь знаем как Национальный художественный музей. Случилась война, Елена была вынуждена уехать в Саратов, но после войны вернулась в Минск и получила предложение возглавить новый перспективный Музей истории Великой Отечественной войны. Но как бы ее ни уговаривали друзья и коллеги, сердце звало ее в картинную галерею.
Благодаря Елене Аладовой была восстановлена коллекция Государственного художественного музея БССР, где сегодня мы можем увидеть картины всемирно известных мастеров. Также благодаря ее усилиям в начале 50-х годов началось строительство отдельного помещения для картинной галереи на улице Ленина, которое мы теперь знаем как Национальный художественный музей. Это было первое в СССР здание, построенное специально для музея. И уже после того, как она покинула пост директора в 1977 году, фонд музея насчитывал уже более 15 000 экспонатов.
Надя Ходасевич-Леже (1904–1982)
Знаменитая художница и легендарная личность, сыгравшая поистине неоценимую роль в искусстве XX века, а также в культурных связях Советского Союза и Франции в эпоху «железного занавеса». Будучи уникальным художником с ярким индивидуальным почерком и разносторонними интересами, Надя Ходасевич занималась станковой живописью и графикой, обращалась к искусству мозаики.
Надя Ходасевич-Леже значительную часть своей жизни посвятила творчеству своего любимого мужа, художника-экспрессиониста Фернана Леже. В 1960 году она открыла музей Фернана Леже во Франции.
Благодаря Наде сегодня мы имеем в фондах Национального художественного музея Беларуси оригинальную керамику Пабло Пикассо, которую она подарила музею.
Ида Розенталь (1886–1973)
Ида Каганович, будущая изобретательница женского бюстгальтера, родилась в 1886 году в Ракове. Сначала в 16 лет она поехала в Варшаву, где начала работать швеей, а в 1904 году переехала в США.
В 1921 году Ида и ее муж Уильям вместе с Энид Биссет открыли магазин одежды Maiden Form. Жалобы покупательниц на неудобные корсеты привели к тому, что швея занялась созданием удобного женского нижнего белья. Бюстгальтеры Maidenform изначально создавались для платьев, продаваемых компанией, как аксессуар, который позволял им лучше облегать фигуру. Однако они стали настолько популярными, что их стали продавать отдельно.
До этого первые бюстгальтеры уже получили патенты в других странах (Франция, Германия), но они совсем не были похожи на современные. Именно Ида Розенталь и Maidenform сделали бюстгальтеры более удобными: были запатентованы разные размеры чашек и бретелей, что позволяло регулировать их длину.
Сегодня компания Розенталь контролирует значительную часть рынка нижнего белья в Америке и экспортирует свою продукцию более чем в 70 стран мира.
Вольга Корбут (1955-н.д.)
На Олимпиаде 1972 года в Мюнхене беларусская гимнастка завоевала 3 золотые медали и одну серебряную. После Олимпиады-1972 Ольга Корбут стала звездой эфира и на следующий год была приглашена в США. На приёме в Белом доме президент США Ричард Никсон, обращаясь к спортсменке, заявил: «Вы такая маленькая!».
В 1976 году Корбут вошла в состав сборной СССР на Играх в Монреале, выиграв в составе команды золото и завоевав серебро на бревне.
Считается, что Ольга Корбут первой исполнила уникальный элемент «петлю Корбут». Позже этот элемент запретили из-за высоких рисков. Не даром петлю Корбут называют «мертвая петля».
Лариса Александровская (1904-1980)
Ларису Александровскую называли белорусской надеждой, она гастролировала по всей стране, но главной сценой ее жизни стал Белорусский театр оперы и балета в Минске: в 1933 году театр открылся оперой «Кармен» с Ларисой Помпеевной в главной роли.
Диапазон голоса певицы был настолько широк, что она без ограничений исполняла не только сопрано. В 1950-е годы Александровская стала главным режиссером театра, поставив здесь 15 спектаклей, среди которых были долгожители: ее «Аида» демонстрировалась на сцене до 2008 года.
Елена Мазаник, Надежда Троян, Мария Осипова
Известная операция «Возмездие» была успешно проведена в Минске офицерами Разведывательного управления Генерального штаба Красной Армии и минскими подпольщиками. В результате ее в Минске был уничтожен палач белорусского народа генерал-комиссар (гауляйтер) генерального округа Беларусь Вильгельм фон Кубе. Решили его судьбу три женщины – Елена Мазаник, Надежда Троян и Мария Осипова.
Мария Осипова с большим трудом пронесла мину из отряда в Минск и проинструктировала Мазаник, как её устанавливать. Та сумела доставить мину в особняк Кубе и поместить под матрац кровати в его спальне. В ночь с 21 на 22 сентября 1943 года произошёл взрыв в особняке, и палача Вильгельма Кубе не стало. Приговор народа был приведён в исполнение, а в Германии объявлен трёхдневный траур по случаю гибели Кубе.