Падкаст
па выставе “НейраБеларусь”
Тэкст падкаста
01. Вітаем і распавядаем, як карыстацца падкастам
Галерэя ФАРБА вітае вас на нашым новым выставачным праекце “НейраБеларусь”. Экспазіцыя цікавая тым, што пададзеныя работы адлюстроўваюць бачанне Беларусі вачамі штучнага інтэлекту. Вашай увазе будзе прадэманстравана калекцыя з больш чым 70 работ, створаных нейрасеткамі. Гэтыя работы паказваюць беларускую прыроду, архітэктуру, кухню, гісторыю і шмат што іншае.
02. Як карыстацца падкастам?
03. Што сабой уяўляе наша выстава
Мы таксама падрыхтавалі для вас тэматычны квэст, які дазволіць у займальнай форме пазнаёміцца з экспазіцыяй, а кожны ахвочы зможа паслухаць падкаст па выставе проста са свайго смартфона. Вы таксама можаце “ажывіць” некаторыя работы на выставе і нават паўзаемадзейнічаць з імі, так што звяртайце ўвагу на ўсе QR-коды і дадатковую інфармацыю ў нашай экспазіцыі.
04. Штучны інтэлект у двух словах
Каб пачаць карыстацца штучным інтэлектам, патрэбна яго спачатку навучыць на аснове вялікіх набораў дадзеных, якія звычайна былі сабраныя і адфільтраваныя чалавекам. Варта згадаць, што пасля таго як з’яўляецца якая-небудзь мадэль штучнага інтэлекту, да яе дадаткова ўжываюцца розныя правілы адносна этыкі, культурных асаблівасцяў, а таксама асаблівасці рэлігіі і палітыкі.
Што да практычнага ўжывання, то, мяркуем, для вас не сакрэт, што штучны інтэлект выкарыстоўваецца па-рознаму. Напрыклад, ён можа выкарыстоўвацца для распазнавання заканамернасцяў, прыняцця рашэнняў і вырашэння праблем, для рэкамендацыі тавараў у вашай любімай інтэрнэт-краме ці для дапамогі лекарам у дыягностыцы захворванняў. Штучны інтэлект таксама можа выкарыстоўвацца для кіравання машынамі, і тут гаворка не толькі пра самакіравальную Тэслу, але і, напрыклад, пра рабатызаваную руку.
Можна ставіцца да штучнага інтэлекту па-рознаму, але, здаецца, відавочна, што ў яго велізарныя перспектывы ў медыцыне, навуцы, тэхналагічным сектары і шмат якіх іншых сферах. Карацей кажучы, штучны інтэлект – гэта дзіўная тэхналогія, якая робіцца ўсё болей і болей важнай у нашым жыцці.
05. Аўтары ўсяго праекта: Midjourney, GPT
Пачнем! Што ж за GPT такая? GPT – гэта вялікая лінгвістычная мадэль, якая ўмее генераваць розныя фарматы, пачынаючы ад тэкстаў (тыпу, “GPT, а складзі мне песню пра каханне!”) канчаючы праграмным кодам. Напрыклад, GPT 3 версіі была навучана на велізарным масіве тэкстаў і кода – амаль 45 гігабайт тэкставых дадзеных. І гэта вам не 45 гігабайт відэа з коцікамі, вось так!
Генерацыя тэкставых адказаў адбываецца праз разуменне наступнага слова пасля ўводу карыстальніка, то бок яна фармуе адказ слова за словам, падбіраючы як бы самае імавернае наступнае слова грунтуючыся на вывучаных ёю гігабайтах дадзеных. Па сутнасці гэта прэдыктыўная моўная мадэль, якая прадказвае адказ, але часам робіць памылкі, бо сама не ўмее думаць. Так што будзьце пільныя з GPT!
Другі інструмент, якому мы абавязаны шматлікімі карцінамі ў гэтай экспазіцыі – гэта нейрасетка Midjourney. Midjourney уяўляе сабою тэхналогію генерацыі выяваў, якая была навучана на вялікім масіве карцінак. Сама мадэль умее адрозніваць стылі, колеры, памеры, фарматы і шмат што іншае – вы можаце пераканацца ў гэтым самі, калі прагуляецеся па нашай выставе. Працуе Midjourney па прынцыпе генерацыі выявы з нуля праз сумяшчэнне агро-о-омністай колькасці элементаў.
06. Асацыятыўныя сімвалы Беларусі
А ў гэтым раздзеле экспазіцыі мы паспрабавалі сабраць самыя, мабыць, папулярныя асацыятыўныя сімвалы нашай краіны: бульбачка і дранікі з яе, Белавежская пушча і зубры, якія жывуць у ёй, валошкі, якія ўпрыгожваюць нашыя палі, і буслы, якія прымушаюць з асаблівым трапятаннем глядзець у беларускае неба. Усе мы ўяўляем, як выглядае ўсё з вышэйпералічанага, аднак заўсёды цікава паглядзець на штосьці знаёмае чужымі вачамі. Менавіта таму ў гэтым раздзеле мы папрасілі нейрасетку Midjourney паказаць тое, як маглі б выглядаць асацыятыўныя сімвалы Беларусі, калі б іх малявалі самыя вядомы мастакі ў гісторыі.
У гэтым раздзеле знойдзеце адсылкі да карцін Леанарда Да Вінчы, Вінсэнта Ван Гога, Рэнэ Магрыта, Эндзі Уорхала і Івана Шышкіна, якія мы размясцілі проста на інфармацыйным стэндзе, каб вам было зручней. Давайце хутчэй знаёміцца!
07. Наша кухня, ці наколькі вы гастраном?
У гэтым раздзеле прапануем праверыць вашу назіральнасць і, трохі, інтуіцыю. З дзвюх выяваў, якія суправаджаюць кожную страву, адна з’яўляецца рэальнай фатаграфіяй, а другая згенеравана нейрасеткай. Паспрабуйце здагадацца ў кожным выпадку, дзе рэальная страва, а дзе штучны інтэлект спрабуе вас ашукаць. А каб даведацца правільны адказ, вам дастаткова счытаць QR-код каля кожнай работы. Звяртайце ўвагу на дробязі, бо, як той казаў, “д’ябал у дэталях”. Ну і калі ў вас з сабой ёсць, то дастаньце, калі ласка, сурвэтачку, каб выціраць слінкі, якія пацякуць ад выгляду такіх “смачных” карцінак. Смачна есці… Вой, то бок прыемнага прагляду!
08. Святы ўвесь год
Улічваючы тое, як каларытна адзначаюцца гэтыя святы, нам здалося, што пра ўсе з іх можна было б спакойна зняць па фільме ці нават серыяле. Пакуль асноўныя кінематографы свету яшчэ не стварылі такіх шэдэўраў, мы вырашылі паспрабаваць сумясціць нашыя святы з шэдэўрамі кінаіндустрыі, якія ўжо існуюць. “Аватар”, “Вострыя брылі”, “Слова дзецюка” (ну ці “Слова пацана”, калі ў арыгінале) і “Гары Потэр” – кладзём гэта ўсё ў адну міску. Дадаем туды Гуканне вясны, Купалле, Дажынкі і Каляды – і старанна перамешваем. Што атрымалася? Судзіце самі!
09. Нашая архітэктура, якую вы нават баяліся сабе ўявіць!
А таксама мы можам фантазіяваць, як бы магла выглядаць якая-небудзь архітэктурная славутасць, калі б тая ці іншая акалічнасць склалася інакш. Неафутурыстычны Мірскі замак з лёду, неонавая Камянецкая вежа (яе ж памылкова называюць “Белая Вежа”) ці касмічны філіял Тэатра оперы і балета на Марсе – гучыць страшэнна інтрыгоўна. Чаму менавіта такія эксперыменты? Ну, возьмем, напрыклад, бібліятэку. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, як нам з вамі вядома, гэта шкляны ромбакубаактаэдр, ну ці “дыямент”, як яе шмат хто кліча. Нам жа здалося сімвалічным, што бібліятэка павінна ўтрымліваць драўляныя “інкрустацыі”. Чаму так? Усё проста: бібліятэка захоўвае тысячы папяровых кніг, а паперу для кніг, як вы помніце, атрымваюць у выніку перапрацоўкі драўніны. Прыкладна такой і не толькі такой логікай мы карысталіся ў працэсе стварэння работ гэтага радзелу.
Насамрэч, дзякуючы штучнаму інтэлекту мы можам паказаць тое, што вы нават баяліся сабе ўявіць! “Тое, што вы нават баяліся сабе ўявіць!” – напэўна, так бы мы і сфармулявалі слоган гэтага выставачнага праекта, калі б вы спыталі нас.
10. Гісторыя нашых земляў у коміксах
Аднак мы не вельмі хацелі б сыходзіць у нейкую строгую храналогію і абмяжоўваць сябе якімі-небудзь рамкамі, таму за дапамогай мы звярнуліся да моўнай мадэлі GPT ад кампаніі OpenAI, якую шмат хто з нас ведае проста як ChatGPT. Менавіта яна падказвала, на якія з’явы, падзеі ці нават цэлыя эпохі варта звярнуць увагу ў гэтым раздзеле нашай экспазіцыі.
Калі гісторыю любяць далёка не ўсе, то вось коміксы падабаюцца шмат каму, таму мне здаецца, што калі б мы замянілі школьныя падручнікі па гісторыі часопісамі з гістарычнымі коміксамі, то тады, напэўна, гісторыю мы б любілі на парадак больш. Мы не ведалі, наколькі добра атрымаецца ў нейрасеткі Midjourney стварыць коміксы па парадах ад GPT, але, здаецца, яны лёгка паразумеліся.
«Гісторыя нічому не вучыць, а толькі карае за няведанне ўрокаў», — пісаў гісторык Васіль Ключэўскі. Таму калі прагульвалі ці проста не любілі гісторыю ў школе, то прапануем вывучыць яе ў нашым ве-е-ельмі кароткім экскурсе – можа тут і цяпер яна не падасца вам такой ужо нуднай!
11. Падпішыся на вядомых ураджэнцаў нашай зямлі!
Мы выбралі васьмярых персанажаў і зусім сцісла пройдземся па іх. Калі нехта вас зацікавіць, то ўпэўнены, што на абшарах інтэрнэту вы заўсёды зможаце пазнаёміцца з імі бліжэй.
Пачнем, Мікалай Судзілоўскі, нарадзіўся ў Магілёве ў 1850 годзе, а нашу ўвагу прыцягнуў як першы прэзідэнт сената Гаваяў.
Луіс Барт Маер (сапраўднае імя, дарэчы, Лазар Якаўлевіч Меер) нарадзіўся, мяркуецца, у Мінску ў 1884 годзе. Вядомы як кіраўнік і адзін з заснавальнікаў галівудскай кінастудыі Metro-Goldwyn-Mayer і амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук, якая штогод уручае кінапрэмію «Оскар», таксама прапанаваную нашым земляком.
Іда Разенталь, пры нараджэнні Іда Кагановіч, з’явілася на свет у Ракаве, пад Мінскам, у 1886 годзе. Іда разам са сваім мужам Ўільямам лічацца вынаходнікамі бюстгальтара.
Міхал Клеафас Агінскі нарадзіўся ў 1765 годзе і вядомы большасці з нас як аўтар знакамітага «Паланэза Агінскага». Але Агінскі не толькі кампазітар, але і дыпламат, палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.
Паэты Янка Купала і Максім Багдановіч – гэтых дваіх вы, напэўна, чыталі ў школе, а можа і не толькі ў школе. Першага час ад часу блытаюць з Якубам Коласам, яшчэ адным класікам беларускай літаратуры, а вось пра Багдановіча можна сказаць, што ён пражыў вельмі кароткае, але супернасычанае жыццё, бо за адведзеныя яму 25 гадоў ён паспеў запомніцца настолькі, што сёння пра яго мы таксама можам смела сказаць – класік.
Тут жа і персанаж з 16 стагоддзя – Сымон Будны, гуманіст, філосаф і гісторык. Актыўны ўдзельнік рэфармацыйнага руху.
Ну і нельга не згадаць Джона Ўіка, таксама вядомага як “Джон Ўік Дзіця Беларусі”. Ён з’яўляецца галоўным героем серыі фільмаў «Джон Ўік». У фільмах яго грае Кіяну Рыўз. Джон Ўік — вядомы ў колах наёмных забойцаў кілер, які выйшаў на пенсію, але якому давялося ўстаць на шлях помсты, што пасля нацкавала супраць яго частку злачыннага свету.
Ну што ж, як вы зразумелі, асобы тут разнастайныя і дастаткова неардынарныя. Мы ж вырашылі з дапамогай нейрасеткі паказаць вам, як маглі б выглядаць аватары вядомых ураджэнцаў нашых земляў у розным сацыяльных сетках ці мэсэнджарах. Спадзяемся, вынік вам прыйдзецца па душы!
12. Вялікія князі літоўскія – позірк скрозь стагоддзі і нейрасеткі!
Лёс склаўся так, што да нас дайшло няшмат партрэтаў вялікіх князёў, але досыць шмат тэкставых апісанняў іх знешнасці. Таму, атрымаўшы доступ да нейрасетак, мы вырашылі адмаляваць некаторых уладароў ХІІІ-XVI, бо вырашылі ўзяць перыяд да ўтварэння саюза Княства Літоускага з Каронай Польскай. Знаёмцеся, на нейрапартрэтах: Войшалк, Шварн, Трайдзень, Віцень, Гедымін, Альгерд, Ягайла, Кейстут, Вітаўт, Свідрыгайла, Жыгімонт Кейстутавіч і Казімір. З астатнімі прапануем пазнаёміцца на выявах на інфастэндзе.
Як вы бачыце, пакуль князі толькі пазіраюць на нас мудрымі вачыма. Але тэхналогіі ідуць наперад і, магчыма, хутка гэтыя велічныя ўладары “ажывуць” ды загавораць з намі з партрэтаў. Цікава, што б яны сказалі сваім нашчадкам?
13. Ідыёмы, фразеалагізмы, карацей, вельмі ўстойлівыя выразы
Ідыёма (яна ж фразеалагізм, яна ж устойлівы выраз) — гэта ўласцівае нейкай пэўнай мове непадзельнае словазлучэнне, значэнне якога не выцякае са значэнняў асобных кампанентаў, якія яго складаюць. «Напрыклад?», – спытаеце вы. “Узяць сябе ў рукі”, “з камара каня рабіць”, “сядзець ды на неба глядзець”, “ведаць як свае пяць пальцаў” – усё гэта ідыёмы, якія вам добра знаёмыя.
Дык вось, мы з вамі добра ведаем ідыёмы і разумеем, якія значэнні за імі стаяць. А вось у нейрасеткі Midjourney ёсць пэўныя пытанні з разуменнем гэтых фразеалагізмаў. Менавіта таму мы прапанавалі нейрасетцы адлюстраваць тое, якім чынам сама Midjourney бачыць розныя беларускамоўныя ці рускамоўныя ўстойлівыя выразы.
У гэтай частцы экспазіцыі прапануем вам трохі пагуляць. Этыкеткі да работ мы наўмысна павесілі дагары нагамі, каб вы маглі спакойна адгадваць ідыёмы самастойна, а не адразу ж чытаць іх назвы! Прыемнага вам адгадвання!
14. Наша міфалогія: Зеўс, Апалон, Пасейдон? Пфф, Пярун, Дажбог, Ярыла!
Увесь свет старажытныя беларусы дзялілі на тры часткі: верхнюю, сярэднюю, ніжнюю. Верхняя частка – гэта Неба – месца знаходжання галоўных багоў – багоў святла і дабра. Сярэдняя частка – Зямля, тут жывуць зямныя багі, мноства добрых і злых духаў, людзі, жывёлы, растуць дзівосныя расліны. Ніжняя частка – Падземны свет – месца рассялення падземных багоў і духаў, у большасці сваёй благіх, якія ўвасабляюць цемру, зло і холад.
Варта адзначыць, што шмат што ў беларускай міфалогіі не дайшло да нашых дзён: збіраць і запісваць матэрыял навукоўцы-фалькларысты пачалі толькі ў XIX-XX стагоддзях, некаторыя фрагменты дайшлі да нас толькі ў паданнях, песнях і казках, а нейкую частку даводзіцца нават рэканструяваць.
Тым не менш вы разумееце, што нягледзячы на ўсе складанасці персанажы нашай міфалогіі павінны былі знаходзіць у свядомасці нашых продкаў якое-небудзь візуальнае ўвасабленне. Таму мы не маглі абмінуць і не папрасіць штучны інтэлект паказаць нам, як выглядаюць на ягоную думку шматлікія міфалагічныя героі. Міфалогія па сваёй сутнасці фантастычная, таму мы і папрасілі штучны інтэлект стварыць персанажаў у стылі не меней фантастычным, а менавіта – у стылі стымпанка.
Для тых, хто не ў курсе, а гэта я хутчэй для сябе: стымпанк — гэта паджанр навуковай фантастыкі, які апісвае падзеі якія адбываюцца ў свеце, дзе паравыя і іншыя складаныя механічныя машыны з’яўляюцца асноўнай тэхналогіяй.
15. Жыцень
16. Лада
17. Вужыны князь
18. Лясун
19. Купальскі дзядок
20. Балотнік
21. Жалезная баба
22. Драўніцы
23. Пачвара
24. Бадзюля
25. Злыдні
26. Чарнабог
27. Паляндра
28. Ілюструем легенды і паданні
«Якая мастацкая тэхніка найлепей падыдзе для адлюстравання легенд і паданняў?» – спыталі мы ў нейрасеткі. З прапанаваных ёю варыянтаў вырашылі спыніцца на тэхніцы алоўкавага малюнка. Чытаеш ці слухаеш легенды, глядзіш на графічныя алоўкавыя ілюстрацыі – і спыніцца ў сваіх фантазіях ужо складана! Ты мімаволі ўяўляеш, як па суседстве, у будынку мінскай ратушы ці недзе зусім побач ходзіць здань Міхала Валадковіча, якая патрабуе адплаты. Сходзім праверым пасля выставы?
А калі ў вас ёсць жаданне, то мы падрыхтавалі для вас аўдыядарожкі, у якіх мы пераказваем змест легендаў, якія адмалявала нейрасетка. Так што можаце смела пераключацца па наступных аўдыядарожках – магчыма, вы пачуеце нейкую новую для вас легенду ці паданне.
29. Легенда пра Чорную панну Нясвіжа
Барбара Радзівіл – прадстаўніца ўплывовага магнацкага роду Вялікага княства Літоўскага таемна выйшла замуж за Жыгімонта – будучага караля Рэчы Паспалітай. Па тагачасных правілах, Жыгімонт павінен быў умацаваць дзяржаву добрым шлюбам. Двор не ведаў пра жаніцьбу маладога караля, таму прыдворныя сталі шукаць нявесту са шляхетных сем’яў Еўропы. Вестка пра таемную жаніцьбу караля грымнула як гром сярод яснага неба. Асабліва непрыемная яна была для маці Жыгімонта – ганарлівай італьянкі, каралевы Боны Сфорца. Шлюб Барбары з каралём ўзмацніў пазіцыі Радзівілаў у Польшчы і наблізіў іх да трона. Бона Сфорца страшэнна ненавідзела гэту сям’ю, лічыла іх выскачкамі. Для польскага двара лепш было ўбачыць на сваім троне турэцкага султана, чым некага з Радзівілаў. Італьянка як магла перашкаджала каранаванню Барбары. Каталіцкае духавенства прапанавала Жыгімонту развесціся, а грэх за парушэнне шлюбнага зароку падзяліць паміж усімі падданымі дзяржавы. Але кароль, жарсна закаханы ў красуню-жонку, адказаў, што лепш пяройдзе ў пратэстантызм, чым адмовіцца ад Барбары і парушыць дадзеныя ёй перад Богам абяцанні.
Калі сойм усё ж каранаваў Барбару, Бона Сфорца паступіла як сапраўдная італьянка. З усім дваром яна з’ехала ў Італію, але пакінула лекара, якая згатаваў для Барбары атруту. Барбара была каранавана ў снежні 1550 года, а праз шэсць месяцаў яе не стала. Яе пахавалі ў Вільні, горадзе яе дзяцінства. Усю дарогу ад Кракава няўцешны кароль прайшоў пешкі за труной каханай.
Так канчаецца гісторыя і пачынаецца легенда. Жыгімонт, які моцна кахаў Барбару, не жадаў прымаць ейнай смерці. Кароль вырашыў з дапамогай алхімікаў і магаў выклікаць душу памерлай жонкі. Па правілах, у час спірытычнага сеанса, кароль не павінен быў дакранацца здані Барбары. Калі ўсе патрэбныя рытуальныя дзеянні былі скончаны, і ў пакоі з’явіўся дух Барбары, кароль не ўтрымаўся, кінуўся да сваёй каханай з крыкам ”Басенька мая…” і дакрануўся да яе. У той жа момант у пакоі прагрымеў выбух, пайшоў трупны пах… Кажуць, што з той пары здань Барбары не магла знайсці сабе супакою. Лічыцца, што здань пасля смерці караля пасялілася ў Нясвіжскім замку. Зазвычай, дух Барбары з’яўляецца ў Нясвіжскім палацы ўначы, а першай гадзіне. Па паданні, сваім з’яўленнем душа Барабары папярэджвае пра будучыя беды. Яе бачылі ў Дварцы якраз напярэдадні моцнага пажару ў 2002 годзе.
30. Легенда пра гаспадыню бурштынавага палаца
І вось аднойчы кіеўскі князь, вырашыў дасягнуць выспы, каб паглядзець, хто там жыве.
Але ні на ладдзі з ваярамі, ні самастойна на лодцы, не змог князь падплысці да выспы. Нейкая сіла не падпускала яго і трымала на адлегласці ў 100 локцяў ад сушы. І ўбачыў князь, як з’явілася аднекуль, лодка з бурштыну, на якой плыла цудоўная залатакудрая дзяўчына. Яна сказала князю, што зняволіў яе тут за ганарыстасць злы чараўнік, і ніхто не можа з жывых людзей высадзіцца на гэту выспу. Але тэрмін зняволення падыходзіць да канца і праз год чараўнік абяцаў яе адпусціць і адвезці да бацькі ў Пінск.
Але князь настолькі закахаўся, што вырашыў зруйнаваць горы, якія заміналі адтоку вады з возера. Вада лінула ў Дняпро, і возера пачало хутка драбнець. А на раніцу сярод балотаў, якія ўтварыліся на месцы велізарнага возера, людзі не знайшлі ніякага палаца. Дзяўчына ніколі не вярнулася да бацькі ў Пінск, знікла і велізарнае возера, якое карміла ўвесь горад, а ў пахмурнае надвор’е яно ўжо ніяк не цешыла мясцовых жыхароў.
31. Імерсіўны фільм “Айвазоўскі“
Той, хто сарваў “папараць-кветку” набывае незвычайныя магчымасці. Ён разумее мову жывёл, бачыць скарбы. Прыклаўшы кветку да замкоў – ён іх адкрывае і робіцца нябачным.
Апоўначы з куста “папараць-кветкі” паказваецца кветкавая пупыпшка. Павялічваючыся і вырастаючы ўгару, яна квітнее як чырвоны вугаль. Нарэшце, яна як зарніца асвятляе ўсё каля сябе. Каб сарваць кветку, трэба ў ноч на Купалу разаслаць каля расліны святы абрус і чакаць палуначы, пакуль чароўная кветка не зваліцца ў абрус.
Паводле другога беларускага павер’я, у купальскую ноч за “папараць-кветкай” трэба было ісці ў лес аднаму, без ліхтара. Зайсці ў такія нетры, з якіх не чутно сабакаў з роднай вёскі. Кажуць, што кветка зіхаціць у цемры. Трэба сціснуць яе ў далоні і бегчы дахаты. І не аглядацца. Атрымаўшы “папараць-кветку”, чалавек робіцца мудрым.
32. Легенда пра заснаванне Мінска
33. Легенда пра “цмока”
34. Акварэльная прырода Беларусі, ці 207,6 тыс. км2 прыгажосці
“Мы зашмат часу тырчым у пакоях. <…> Зашмат думаем між чатырох сцен. Зашмат жывем і адчайваемся пад замком. А на ўлонні прыроды хіба можна ўпасці ў роспач?”
Ну што ж, нельга не пагадзіцца з Рэмаркам, а вы, напэўна, ужо здагадаліся, што нас з вамі чакае раздзел з беларускай прыродай. Як мы помнім з урокаў геаграфіі, наша краіна распасцерлася з поўначы на поўдзень на 560 км, а з захаду на ўсход – на 650 км, што здаецца досыць кампактным. Тым не менш мы цалкам дакладна можам ганарыцца нашай прыродай і можам здзівіць амаль кожнага госця нашай краіны!
Вось паглядзіць які-небудзь турыст без асаблівага ўяўлення пра Беларусь на некаторыя акварэльныя карціны, створаныя штучным інтэлектам і, цалкам імаверна, задасца пытаннямі: “А гэта дакладна Беларусь? Не Балі? А што за горы гэта ў вас?”
Ну што ж, Балі свае, краснасельска-ваўкавыскія, а горы? Горы, відавочна ж, салігорскія! Ёсць яшчэ і блакітныя азёры, неверагодныя балоты, унікальныя рэкі, на берагах якіх пачыналіся беларускія гарады. Ну і куды ж без самага буйнога лесу ў цэнтральнай Еўропе, апетага легендарнымі “Песнярамі” – вы ўжо здагадаліся, што мы пра Белавежскую пушчу.
Текст подкаста
01. Приветствие
Галерея ФАРБА приветствует вас на нашем новом выставочном проекте “НейроБеларусь”. Экспозиция примечательна тем, что представленные работы отражают видение Беларуси глазами искусственного интеллекта. Вашему вниманию будет продемонстрирована революционная коллекция из более чем 70 работ, созданных нейросетями. Эти работы показывают беларусскую природу, архитектуру, кухню, историю и многое другое.
02. Как пользоваться подкастом?
03. Что собой представляет наша выставка?
Мы также подготовили для вас тематический квест, который позволит в увлекательной форме познакомиться с экспозицией, а каждый желающий сможет послушать подкаст по выставке прямо со своего смартфона. Вы также можете “оживить” некоторые работы на выставке и даже повзаимодействовать с ними, так что обращайте внимание на все QR-коды и дополнительную информацию в нашей экспозиции.
04. Искусственный интеллект в двух словах
Чтобы начать использовать искусственный интеллект, необходимо его сначала обучить на основе больших наборов данных, которые как правило были собраны и отфильтрованы человеком. Стоит упомянуть, что после того как появляется какая-либо модель искусственного интеллекта, к ней дополнительно применяются различные правила относительно этики, культурных особенностей, а также особенности религии и политики.
Что касается практического применения, то, думаем, не секрет для вас, что искусственный интеллект используется по-разному. Например, он может применяться для распознавания закономерностей, принятия решений и решения проблем, для рекомендации товаров в вашем любимом интернет-магазине или для помощи врачам в диагностике заболеваний. Искусственный интеллект также может использоваться для управления машинами, и здесь речь не только о самоуправляемой Тесле, но и, например, о роботизированной руке.
Можно относится к искусственному интеллекту по-разному, но, кажется, очевидно, что у него огромные перспективы в медицине, науке, технологическом секторе и многих других сферах. Короче говоря, искусственный интеллект – это удивительная технология, которая становится все более и более важной в нашей жизни.
05. Авторы всего проекта: Midjourney, GPT
Что же за GPT такая? GPT – это большая лингвистическая модель, которая умеет генерировать различные форматы, начиная от текстов (типа, “GPT, а сочини мне песню о любви!”) заканчивая программным кодом. Например, GPT 3 версии была обучена на огромном массиве текстов и кода – почти 45 гигабайт текстовых данных. И это вам не 45 гигабайт видео с котиками, так-то!
Генерация текстовых ответов происходит через понимание следующего слова после ввода пользователя, то есть она формирует ответ слово за словом, подбирая как бы самое вероятное следующее слово исходя из изученных ею гигабайт данных. По сути это предсказательная, ну или предиктивная языковая модель, которая предсказывает ответ, но иногда делает ошибки, так как сама не умеет думать. Так что будьте осторожны с GPT!
Второй инструмент, которому мы обязаны многочисленными картинами в этой экспозиции – это нейросеть Midjourney. Midjourney представляет собой технологию генерации изображений, которая была обучена на большом массиве картинок. Сама модель умеет различать стили, цвета, размеры, форматы и многое другое – вы можете убедится в этом сами, когда прогуляетесь по нашей выставке. Работает Midjourney по принципу генерации картинки с нуля через совмещение огро-о-омного количества элементов.
06. Ассоциативные символы Беларуси
А в этом разделе экспозиции мы попытались собрать самые, пожалуй, популярные ассоциативные символы нашей страны: картошечка и драники из неё, Беловежская пуща и зубры, которые живут в ней, васильки, которые украшают наши поля, и аисты, которые заставляют с особым трепетом смотреть в беларусское небо. Все мы представляем, как выглядит всё из вышеперечисленного, однако всегда интересно посмотреть на нечто знакомое чужими глазами. Именно поэтому в этом разделе мы попросили нейросеть Midjourney показать то, как могли бы выглядеть ассоциативные символы Беларуси, если бы их изображали известнейшие художники в истории искусства.
В этом разделе найдете отсылки к картинам Леонардо да Винчи, Винсента Ван Гога, Рене Магритта, Энди Уорхола и Ивана Шишкина, которые для вашего удобства мы расположили прямо на информационном стенде. Давайте быстрее знакомиться!
07. Наша кухня, или насколько вы гастроном?
В этом разделе предлагаем проверить вашу наблюдательность и, немного, интуицию. Из двух изображений, которые сопровождают каждое блюдо, одно является реальной фотографией, а второе сгенерировано нейросетью. Попробуйте догадаться в каждом случае, где реальное блюдо, а где искусственный интеллект пытается вас обмануть. А чтобы узнать правильный ответ, вам достаточно считать QR-код рядом с каждой работой. Обращайте внимание на мелочи, ведь, как говорится, “дьявол в деталях”. Ну и если у вас с собой имеется, то достаньте, пожалуйста, салфеточку, чтобы вытирать слюнки, которые потекут от вида таких “вкусных” картинок. Приятного аппетита… Ой, то есть приятного просмотра!
08. Праздники круглый год
Учитывая то, как колоритно отмечаются эти праздники, нам показалось, что про все из них можно было бы спокойно снять по фильму или даже сериалу. Пока ведущие кинематографы мира еще не создали таких шедевров, мы решили попробовать совместить наши праздники с уже существующими шедеврами киноиндустрии. “Аватар”, “Острые козырьки”, “Слово пацана” и “Гарри Поттер” – кладём это всё в одну миску. Добавляем туда “Гуканне вясны”, Купалье, Дожинки и “Каляды” – и тщательно перемешиваем. Что получилось? Судите сами!
09. Наша архитектура, которую вы даже боялись себе представить!
А также мы можем фантазировать, как бы могла выглядеть какая-либо архитектурная достопримечательность, если бы то или иное обстоятельство сложилось иначе. Неофутуристический Мирский замок изо льда, неоновая Каменецкая башня (она же ошибочно именуемая “Белая Вежа”) или космический филиал Театра оперы и балета на Марсе – звучит безумно интригующе. Почему именно такие эксперименты? Ну, возьмем, например, библиотеку. Национальная библиотека Беларуси, как нам с вами известно, это стеклянный ромбокубооктаэдр, ну или “бриллиант”, как ее многие называют. Нам же показалось символичным, что библиотека должна содержать деревянные “инкрустации”. Почему так? Всё просто: библиотека хранит тысячи бумажных книг, а бумагу для книг, как вы помните, получают в результате переработки древесины. Примерно такой и не только такой логикой мы руководствовались в процессе создания работ этого раздела.
На самом деле, благодаря искусственному интеллекту мы можем показать то, что вы даже боялись себе представить! “То, что вы даже боялись себе представить!” – наверное, так бы мы и сформулировали слоган этого выставочного проекта, если бы вы спросили нас.
10. История наших земель в комиксах
Однако мы не очень хотели бы уходить в какую-то строгую хронологию и ограничивать себя какими-либо рамками, поэтому за помощью мы обратились к языковой модели GPT от компании OpenAI, которую многие из нас знают просто как ChatGPT. Именно она подсказывала, на какие явления, события или даже целые эпохи стоит обратить внимание в этом разделе нашей экспозиции.
Если историю любят далеко не все, то вот комиксы нравятся многим, поэтому мне кажется, что если бы заменить школьные учебники по истории журналами с комиксами по истории, то тогда, вероятно, историю мы бы любили на порядок больше. Мы не знали, насколько хорошо получится у нейросети Midjourney создать комиксы по советам от GPT, но, кажется, они легко нашли общий язык.
«История ничему не учит, а только наказывает за незнание уроков», — писал историк Василий Ключевский. Поэтому если прогуливали или просто не любили историю в школе, то предлагаем изучить ее в нашем о-о-чень кратком экскурсе – может здесь и сейчас она не покажется вам такой уж скучной!
11. Подпишись на известных уроженцев нашей земли!
Мы выбрали восьмерых персонажей и совсем кратко пройдемся по ним. Если кто-то вас заинтересует, то уверены, что на просторах интернета вы всегда сможете познакомиться с ними поближе.
Итак, Николай Судзиловский, родился в Могилёве в 1850 году. Наше внимание привлёк как первый президент сената Гавайев.
Лу́ис Барт Ма́йер (при рождении, кстати, Лазáрь Я́ковлевич Мéйер) родился, предположительно, в Минске в 1884 году. Известен как руководитель и один из основателей голливудской киностудии Metro-Goldwyn-Mayer и американской Академии кинематографических искусств и наук, которая ежегодно вручает кинопремию «Оскар», также предложенную нашим земляком.
Ида Розенталь, урождённая И́да Кагано́вич, появилась на свет в Ракове, под Минском, в 1886 году. Ида вместе со своим супругом Уильямом считаются изобретателями бюстгальтера.
Михаи́л Клео́фас Оги́нский родился в 1765 году и известен большинству из нас как автор знаменитого «Полонеза Огинского». Но Огинский не только композитор, но и дипломат, политический деятель Речи Посполитой и Российской империи.
Поэты Янка Купала и Максим Богданович – этих двоих вы, вероятно, читали в школе, а может и не только в школе. Первого время от времени путают с Якубом Коласом, еще одним классиком беларусской литературы, а вот про Богдановича можно сказать, что он прожил очень короткую, но супернасыщенную жизнь, ведь за отведенные ему 25 лет он успел запомниться настолько, что сегодня про него мы тоже можем смело сказать – классик.
Тут же и персонаж из 16 века – Сымон Будны, гуманист, философ и историк. Активный участник реформационного движения.
Ну и нельзя не упомянуть Джона Уика, также известного как “Джон Уик Дитя Беларуси”. Он является главным героем серии фильмов «Джон Уик». В фильмах его играет Киану Ривз. Джон Уик — известный в кругах наёмных убийц киллер, вышедший на пенсию, но которому пришлось встать на путь мести, что впоследствии натравило против него часть преступного мира.
Да уж, как вы поняли, личности разнообразные и достаточно неординарные. Мы же решили с помощью нейросети показать вам, как могли бы выглядеть аватары известных уроженцев наших земель в различных социальных сетях или мессенджерах. Надеемся, результат вам придётся по душе!
12. Великие князья Литовские – взгляд сквозь века и нейросети!
Так сложилось, что до нас дошло не так много портретов великих князей, но довольно много текстовый описаний их внешности. Поэтому, получив доступ к нейросетям, мы решили изобразить некоторых правителей XIII-XVI, при этом ограничились периодом до образования союза Литовского княжества с Польской Короной. Знакомьтесь, на нейропортретах: Войшелк, Шварн, Тройдень, Витень, Гедимин, Ольгерд, Ягайло, Кейстут, Витовт, Свидригайло, Жигимонт Кейстутович, Казимир. С остальными предлагаем ознакомиться на изображениях на инфостенде.
Как видите, пока князья только смотрят на нас мудрыми глазами. Но технологии развиваются и не исключено, что вскоре эти величественные правители “оживут” и заговорят с нами с портретов. Интересно, что бы они сказали своим потомкам?
13. Идиомы, фразеологизмы, короче, очень устойчивые выражения
Идиома (она же фразеологизм, она же устойчивое выражение) — это свойственное какому-то конкретному языку неделимое словосочетание, значение которого не вытекает из значений составляющих его компонентов. «Например?», – спросите вы. “Взять себя в руки”, “делать из мухи слона”, “ждать у моря погоды”, “знать как свои пять пальцев” – всё это идиомы, которые хорошо вам знакомы.
Так вот, мы с вами хорошо знаем идиомы и понимаем, какие значения за ними стоят. А вот у нейросети Midjourney есть определенные вопросы с пониманием этих фразеологизмов. Именно поэтому мы предложили нейросети отобразить то, каким образом сама Midjourney видит различные беларусскоязычные или русскоязычные устойчивые выражения.
В этой части экспозиции предлагаем вам немного поиграть. Этикетки к работам мы умышленно повесили вверх ногами, чтобы вы могли спокойно угадывать идиомы самостоятельно, а не сразу же читать их названия! Приятного вам угадывания!
14. Наша мифология: Зевс, Аполлон, Посейдон? Пфф, Перун, Дажбог, Ярила!
Весь мир древние беларусы делили на три части: верхнюю, среднюю, нижнюю. Верхняя часть – это Небо – место нахождения главных богов – богов света и добра. Средняя часть – Земля, здесь живут земные боги, множество добрых и злых духов, люди, животные, растут дивные растения. Нижняя часть – Подземный мир – место обитания подземных богов и духов, в большинстве своем недобрых, олицетворяющих тьму, зло и холод.
Стоит отметить, что многое в беларуской мифологии не дошло до наших дней: собирать и записывать материал ученые-фольклористы начали только в XIX-XX веках, некоторые фрагменты дошли до нас только преданиях, песнях и сказках, а какую-то часть приходится даже реконструировать.
Тем не менее вы понимаете, что несмотря на все сложности персонажи нашей мифологии должны были находить в сознании наших предков какое либо визуальное воплощение. Поэтому мы не могли пройти мимо и не попросить искусственных интеллект показать нам, как выглядят по его мнению многочисленные мифологические герои. Мифология по своей сути фантастична, поэтому мы и попросили искусственный интеллект создать персонажей в стиле не менее фантастичном, а именно – в стиле стимпанка.
Для тех, кто не в курсе, а это я скорее для себя: стимпанк — это поджанр научной фантастики, который описывает события происходящие в мире, где паровые и другие сложные механические машины являются основной технологией.
15. Житень
Житень — бог осени. Беларусы представляют его не очень грозным и всегда чем-то недовольным. Житень — пожилой, небольшого роста мужчина, с тремя глазами (третий глаз находится на затылке). Бродит он по полям и осматривает, хорошо ли убраны, и если найдет на жнивье колосья, то собирает их, связывает в сноп и переносит на чисто убранное поле. На следующий год там, где Житень нашел брошенные колосья, будет неурожай, и, наоборот, большой урожай будет на том поле, где он оставил сноп. Временами Житень является беларусам в виде нищего с суровым лицом и грозит пальцем каждому встречному. Этим он предупреждает, что скоро будет всеобщий голод или неурожай и надо запасаться хлебом.
16. Лада
17. Ужиный князь
18. Лесун
19. Купальский дедок
20. Болотник
21. Железная баба
22. Древесницы
23. Кикимора
24. Бадзюля
25. Злыдни
26. Чернобог
27. Паляндра
28. Иллюстрируем легенды и предания
«Какая художественная техника лучше всего подойдет для отображения легенд и преданий?» – спросили мы у нейросети. Из предложенных ею вариантов решили остановиться на технике карандашного рисунка. Читаешь или слушаешь легенды, смотришь на графические карандашные иллюстрации – и остановиться в своих фантазиях уже сложно! Ты невольно представляешь, как по соседству, в здании минской ратуши или где-то совсем рядом ходит призрак Михаила Володковича, который требует возмездия. Сходим проверим после выставки?
А если у вас есть желание, то мы подготовили для вас аудиодорожки, в которых мы пересказываем содержание легенд, которые отрисовала нейросеть. Так что можете смело переключаться по следующим аудиодорожкам – возможно, вы услышите какую-то новую для вас легенду или предание.
29. Легенда о Черной даме Несвижа
Барбара Радзивилл – представительница влиятельнейшего магнатского рода Великого княжества Литовского тайно вышла замуж за Сигизмунда – будущего короля Речи Посполитой. По существовавшим в те времена правилам, Сигизмунд должен был укрепить государство хорошим браком. Двор не знал о женитьбе молодого короля, поэтому придворные незамедлительно стали искать невесту из знатных семей Европы. Весть о тайной женитьбе короля грянула как гром среди ясного неба. Особенно неприятна она была матери Сигизмунда – гордой итальянке, королеве Боне Сфорца. Брак Барбары с королем укреплял позиции Радзивиллов в Польше и приблизил их к трону. Бона Сфорца страстно ненавидела это семейство, считала их выскочками. Для польского двора лучше было увидеть на своем пристоле турецкого султана, чем кого-то из Радзивиллов. Итальянка как могла препятствовала коронации Барбары. Католическое духовенство предложило Сигизмунду развестись, а грех за нарушение брачного обета разделить между всеми подданными государства. Но король, страстно влюбленный в красавицу-жену, ответил, что лучше перейдет в протестантизм, чем откажется от Барбары и нарушит данные ей перед Богом обещания.
Когда сейм всё же короновал Барбару, Бона Сфорца поступила как настоящая итальянка. Со всем двором она съехала в Италию, но оставила лекаря, который приготовил для Барбары яд. Барбара была коронована в декабре 1550 года, а через шесть месяцев её не стало. Ее похоронили в Вильно, городе ее детства. Всю дорогу от Кракова безутешный король прошел пешком за гробом возлюбленной.
Так заканчивается история и начинается легенда. Сигизмунд, сильно любивший Барбару, не желал смиряться с ее смертью. Король решил с помощью алхимиков и магов вызвать душу покойной супруги. По правилам, во время спиритического сеанса, король не должен был касаться призрака Барбары. Когда все необходимые ритуальные действия были закончены, и в комнате появился дух Барбары, король не удержался, кинулся к своей возлюбленной с криком ”Басенька моя…” и дотронулся до нее. В тот же момент в комнате прогремел взрыв, пошел трупный запах… Говорят, что с тех пор призрак Барбары не мог найти себе покоя. Считается, что призрак после смерти короля поселился в Несвижском замке. Как правило, дух Барбары появляется в Несвижском дворце ночью, в первом часу. По преданию, своим появлением душа Барабары предупреждает о грядущих бедах. Ее видели во Дворце как раз накануне сильного пожара в 2002 году.
30. Легенда о хозяйке янтарного дворца
И вот однажды киевский князь, решил достигнуть острова, чтобы посмотреть, кто там живёт.
Но не на ладье с воинами, и не в одиночку на лодке, не смог князь подплыть к острову. Какая-то сила не подпускала его и держала на расстоянии 100 локтей от суши. И увидел князь, как появилось откуда-то, лодка из янтаря, на которой плыла чудесная златокудрая девушка. Она сказала князю, что заточил её за заносчивость злой волшебник, и никто не может из живых людей высадиться на этот остров. Но срок заключения подходит к концу и через год волшебник обещал её отпустить и отвезти к отцу в Пинск.
Но князь настолько влюбился, что решил разрушить горы, которые мешали оттоку воды из озера. Вода хлынула в Днепр, и озеро начало быстро мельчать. А на утро среди болот, которые образовались на места огромного озера, люди не нашли никакого дворца. Девушка никогда не вернулась к отцу в Пинск, исчезло и огромное озеро, которое кормило весь город, а в пасмурную погоду уже никак не радовало местных жителей.
31. Легенда о цветке папоротника
Сорвавший цвет “папараць кветкі” приобретает необычные возможности. Он понимает язык животных, видит клады. Приложив цветок к замкам – он их открывает, становиться невидимым.
В полночь из куста “папараць кветкі” показывается цветочная почка. Увеличиваясь и вырастая вверх, она цветет как красный уголь. Наконец, она как зарница освещает всё около себя. Чтобы сорвать цветок, нужно в ночь на Купалу разостлать около растения священную скатерть и дожидаться полуночи, пока волшебный цветок не упадёт в скатерть.
Согласно второму белорусскому поверью, в купальскую ночь за “папараць кветкай” нужно было идти в лес одному, без фонаря. Зайти в такие дебри, из которых не слышно собак из родной деревни. Говорят, что цветок сверкает в темноте. Нужно сжать его в ладони и бежать домой. И не оглядываться. Получив “папараць кветку”, человек становится мудрым.
32. Легенда об основании Минска
33. Легенда о змее, ну или о “цмоке”
34. Акварельная природа Беларуси, или 207,6 тыс. км2 красоты
“Мы слишком много времени торчим в комнатах. <…> Слишком много думаем в четырех стенах. Слишком много живем и отчаиваемся взаперти. А на лоне природы разве можно впасть в отчаяние?”
Ну что же, нельзя не согласится с Ремарком, а вы, наверное, уже догадались, что нас с вами ждёт раздел с беларусской природой. Как мы помним из уроков географии, наша страна распростёрлась с севера на юг на 560 км, а с запада на восток – на 650 км, что кажется достаточно компактным. Тем не менее мы совершенно точно можем гордиться нашей природой и можем удивить почти любого гостя нашей страны!
Вот посмотрит какой-нибудь турист без особого представления о Беларуси на некоторые акварельные картины, созданные искусственным интеллектом и, вполне вероятно, задастся вопросами: “А это точно Беларусь? Не Бали? А что за горы это у вас?”
Ну что ж, Бали свои, красносельско-волковысские, а горы? Горы, очевидно же, солигорские! Есть еще и голубые озёра, невероятные болота, уникальные реки, на берегах которых зарождались беларусские города. Ну и куда же без самого крупного леса в центральной Европе, воспетого легендарными “Песнярами” – вы уже догадались, что мы о Беловежской пуще.