Подкаст

по выставке «НейроБеларусь»

Если у вас есть возможность слушать подкаст в наушниках, то мы были бы вам безумно признательны!

Тэкст падкаста

01. Прывітанне

Добры дзень, дарагі наведвальнік!

Галерэя ФАРБА вітае вас на нашым новым выставачным праекце “НейраБеларусь”. Экспазіцыя цікавая тым, што пададзеныя работы адлюстроўваюць бачанне Беларусі вачамі штучнага інтэлекту. Вашай увазе будзе прадэманстравана калекцыя з больш чым 70 работ, створаных нейрасеткамі. Гэтыя работы паказваюць беларускую прыроду, архітэктуру, кухню, гісторыю і шмат што іншае.

02. Як карыстацца падкастам?

Карыстацца падкастам досыць проста, а карыстацца ім у слухаўках яшчэ прасцей. Калі яны ў вас з сабой ёсць, то будзем удзячныя, калі скарыстаецеся імі. Звяртайце ўвагу на этыкеткі да экспанатаў – калі бачыце на этыкетцы іконку са слухаўкамі і нумарам – смела пераключайцеся на дарожку з адпаведным нумарам у нашым падкасце. Калі ў вас раптам узнікнуць пытанні па выкарыстанні падкаста – абавязкова звяртайцеся да адміністратара.

03. Што сабой уяўляе нашая выстава?

Адмаўляць ролю штучнага інтэлекту ў нашыя дні не даводзіцца. Сфера яго ўжывання практычна бязмежная: тэхналагічны сектар, медыцына, навука і шмат дзе яшчэ. Роля штучнага інтэлекту і ягонае значэнне ў грамадстве спрыяюць падвышэнню цікавасці да яго ўжывання, у тым ліку і ў мастацтве. Праект «НейраБеларусь» з’яўляецца яркім прыкладам інтэграцыі нейрасетак у мастацтва. Кожная работа, пададзеная ў экспазіцыі, была створана штучным інтэлектам і ўяўляе сабою ягонае бачанне таго ці іншага аспекту нашай Беларусі.

Мы таксама падрыхтавалі для вас тэматычны квэст, які дазволіць у займальнай форме пазнаёміцца з экспазіцыяй, а кожны ахвочы зможа паслухаць падкаст па выставе проста са свайго смартфона. Вы таксама можаце “ажывіць” некаторыя работы на выставе і нават паўзаемадзейнічаць з імі, так што звяртайце ўвагу на ўсе QR-коды і дадатковую інфармацыю ў нашай экспазіцыі.

04. Штучны інтэлект у двух словах

Давайце разбярэмся, што ж такое штучны інтэлект? Гэта такі тып кампутарнай тэхналогіі, які дапамагае машынам думаць і дзейнічаць як людзі. Штучны інтэлект як галіна навукі, афіцыйна ўбачыў свет у 1956 годзе.

Каб пачаць карыстацца штучным інтэлектам, патрэбна яго спачатку навучыць на аснове вялікіх набораў дадзеных, якія звычайна былі сабраныя і адфільтраваныя чалавекам. Варта згадаць, што пасля таго як з’яўляецца якая-небудзь мадэль штучнага інтэлекту, да яе дадаткова ўжываюцца розныя правілы адносна этыкі, культурных асаблівасцяў, а таксама асаблівасці рэлігіі і палітыкі.

Што да практычнага ўжывання, то, мяркуем, для вас не сакрэт, што штучны інтэлект выкарыстоўваецца па-рознаму. Напрыклад, ён можа выкарыстоўвацца для распазнавання заканамернасцяў, прыняцця рашэнняў і вырашэння праблем, для рэкамендацыі тавараў у вашай любімай інтэрнэт-краме ці для дапамогі лекарам у дыягностыцы захворванняў. Штучны інтэлект таксама можа выкарыстоўвацца для кіравання машынамі, і тут гаворка не толькі пра самакіравальную Тэслу, але і, напрыклад, пра рабатызаваную руку. 

Можна ставіцца да штучнага інтэлекту па-рознаму, але, здаецца, відавочна, што ў яго велізарныя перспектывы ў медыцыне, навуцы, тэхналагічным сектары і шмат якіх іншых сферах. Карацей кажучы, штучны інтэлект – гэта дзіўная тэхналогія, якая робіцца ўсё болей і болей важнай у нашым жыцці.

05. Аўтары ўсяго праекта: Midjourney, GPT

А зараз давайце пагаворым пра тых, без каго, напэўна, не было б усяго выставачнага праекта. І зараз мы кажам не толькі пра карціны! Штучны інтэлект мы прыцягвалі для генерацыі ідэй, напісання музычнага суправаджэння, стварэння інфармацыйных стэндаў для выставы і нават для напісання прэс-рэлізу. Такім чынам, нашыя героі гэта віды сістэм ШІ – GPT, Midjourney. 

Пачнем! Што ж за GPT такая? GPT  – гэта вялікая лінгвістычная мадэль, якая ўмее генераваць розныя фарматы, пачынаючы ад тэкстаў (тыпу, “GPT, а складзі мне песню пра каханне!”) канчаючы праграмным кодам. Напрыклад, GPT 3 версіі была навучана на велізарным масіве тэкстаў і кода – амаль 45 гігабайт тэкставых дадзеных. І гэта вам не 45 гігабайт відэа з коцікамі, вось так!

Генерацыя тэкставых адказаў адбываецца праз разуменне наступнага слова пасля ўводу карыстальніка, то бок яна фармуе адказ слова за словам, падбіраючы як бы самае імавернае наступнае слова грунтуючыся на вывучаных ёю гігабайтах дадзеных. Па сутнасці гэта прэдыктыўная моўная мадэль, якая прадказвае адказ, але часам робіць памылкі, бо сама не ўмее думаць. Так што будзьце пільныя з GPT!

Другі інструмент, якому мы абавязаны шматлікімі карцінамі ў гэтай экспазіцыі – гэта нейрасетка Midjourney.  Midjourney уяўляе сабою тэхналогію генерацыі выяваў, якая была навучана на вялікім масіве карцінак. Сама мадэль умее адрозніваць стылі, колеры, памеры, фарматы і шмат што іншае – вы можаце пераканацца ў гэтым самі, калі прагуляецеся па нашай выставе. Працуе Midjourney па прынцыпе генерацыі выявы з нуля праз сумяшчэнне агро-о-омністай колькасці элементаў.

06. Асацыятыўныя сімвалы Беларусі

Што для вас Беларусь? У кожнага, напэўна, будзе свой адказ на гэта пытанне. Для некага – гэта прыгажэнная прырода нашай краіны, для некага яшчэ – гэта беларуская кухня, а ў некага Беларусь можа асацыявацца нават з вядомымі на ўвесь свет таварамі, якія вырабляюцца ў Беларусі. Для кожнага Беларусь – яна свая, асаблівая і трошкі іншая.

А ў гэтым раздзеле экспазіцыі мы паспрабавалі сабраць самыя, мабыць, папулярныя асацыятыўныя сімвалы нашай краіны: бульбачка і дранікі з яе, Белавежская пушча і зубры, якія жывуць у ёй, валошкі, якія ўпрыгожваюць нашыя палі, і буслы, якія прымушаюць з асаблівым трапятаннем глядзець у беларускае неба. Усе мы ўяўляем, як выглядае ўсё з вышэйпералічанага, аднак заўсёды цікава паглядзець на штосьці знаёмае чужымі вачамі. Менавіта таму ў гэтым раздзеле мы папрасілі нейрасетку Midjourney паказаць тое, як маглі б выглядаць асацыятыўныя сімвалы Беларусі, калі б іх малявалі самыя вядомы мастакі ў гісторыі.

У гэтым раздзеле знойдзеце адсылкі да карцін Леанарда Да Вінчы, Вінсэнта Ван Гога, Рэнэ Магрыта, Эндзі Уорхала і Івана Шышкіна, якія мы размясцілі проста на інфармацыйным стэндзе, каб вам было зручней. Давайце хутчэй знаёміцца!

07. Нашая архітэктура, якую вы нават баяліся сабе ўявіць!

Калі мы з вамі выйдзем за сцены нашай галерэі, то што нас будзе атачаць? Вядома, гэта будуць будынкі, будынкі і… яшчэ раз будынкі. Можна бясконца доўга разважаць, наколькі Беларусі пашанцавала з архітэктурнай разнастайнасцю і захаванасцю гэтай самай архітэктуры, але сёння нам застаецца атрымліваць асалоду ад таго, што маем і захоўваць яго надалей, а таксама…

А таксама мы можам фантазіяваць, як бы магла выглядаць якая-небудзь архітэктурная славутасць, калі б тая ці іншая акалічнасць склалася інакш. Неафутурыстычны Мірскі замак з лёду, неонавая Камянецкая вежа (яе ж памылкова называюць “Белая Вежа”) ці касмічны філіял Тэатра оперы і балета на Марсе – гучыць страшэнна інтрыгоўна. Чаму менавіта такія эксперыменты? Ну, возьмем, напрыклад, бібліятэку. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, як нам з вамі вядома, гэта шкляны ромбакубаактаэдр, ну ці “дыямент”, як яе шмат хто кліча. Нам жа здалося сімвалічным, што бібліятэка павінна ўтрымліваць драўляныя “інкрустацыі”. Чаму так? Усё проста: бібліятэка захоўвае тысячы папяровых кніг, а паперу для кніг, як вы помніце, атрымваюць у выніку перапрацоўкі драўніны. Прыкладна такой і не толькі такой логікай мы карысталіся ў працэсе стварэння работ гэтага радзелу.

Насамрэч, дзякуючы штучнаму інтэлекту мы можам паказаць тое, што вы нават баяліся сабе ўявіць! “Тое, што вы нават баяліся сабе ўявіць!” – напэўна, так бы мы і сфармулявалі слоган гэтага выставачнага праекта, калі б вы спыталі нас.

08. Гісторыя нашых земляў у коміксах

Ці любілі вы гісторыю ў школе? Улічваючы тое, як любіў яе я, мне здаецца, што любіць яе павінны былі ўсе. Але я ведаю, што гэта далёка не так. У гэтым раздзеле прапануем вам пазнаёміцца з гісторыяй Беларусі, але зрабіць гэта прапануем досыць нестандартным чынам. Вызначэнняў тэрміна “гісторыя” існуе велізарнае мноства, спыніцца на нейкім адным дастаткова складана. Шмат хто з нас разумее гісторыю як нейкую храналогію падзей, што адбыліся  за ўвесь перыяд існавання чалавецтва.

Аднак мы не вельмі хацелі б сыходзіць у нейкую строгую храналогію і абмяжоўваць сябе якімі-небудзь рамкамі, таму за дапамогай мы звярнуліся да моўнай мадэлі GPT ад кампаніі OpenAI, якую шмат хто з нас ведае проста як ChatGPT. Менавіта яна падказвала, на якія з’явы, падзеі ці нават цэлыя эпохі варта звярнуць увагу ў гэтым раздзеле нашай экспазіцыі.

Калі гісторыю любяць далёка не ўсе, то вось коміксы падабаюцца шмат каму, таму мне здаецца, што калі б мы замянілі школьныя падручнікі па гісторыі часопісамі з гістарычнымі коміксамі, то тады, напэўна, гісторыю мы б любілі на парадак больш. Мы не ведалі, наколькі добра атрымаецца ў нейрасеткі Midjourney стварыць коміксы па парадах ад GPT, але, здаецца, яны лёгка паразумеліся.

«Гісторыя нічому не вучыць, а толькі карае за няведанне ўрокаў», — пісаў гісторык Васіль Ключэўскі. Таму калі прагульвалі ці проста не любілі гісторыю ў школе, то прапануем вывучыць яе ў нашым ве-е-ельмі кароткім экскурсе – можа тут і цяпер яна не падасца вам такой ужо нуднай!

 

09. Вялікія князі літоўскія – позірк скрозь стагоддзі і нейрасеткі!

Вялікі князь літоускі – найвышейшы тытул у Вялікім Княстве Літоускім. Гэта тытул вярхоўнага ўладара нашай дзяржавы у XIII-XVIII стст., якому падначальваліся іншыя князі і арыстакраты, што кіравалі асобнымі княствамі, валасцямі і вотчынамі. Першым тытул Валікага князя Літоўскага атрымаў Міндоўг каля 1236 года.

Лёс склаўся так, што да нас дайшло няшмат партрэтаў вялікіх князёў, але досыць шмат тэкставых апісанняў іх знешнасці. Таму, атрымаўшы доступ да нейрасетак, мы вырашылі адмаляваць некаторых уладароў ХІІІ-XVI, бо вырашылі ўзяць перыяд да ўтварэння саюза Княства Літоускага з Каронай Польскай. Знаёмцеся, на нейрапартрэтах: Войшалк, Шварн, Трайдзень, Віцень, Гедымін, Альгерд, Ягайла, Кейстут, Вітаўт, Свідрыгайла, Жыгімонт Кейстутавіч і Казімір. З астатнімі прапануем пазнаёміцца на выявах на інфастэндзе.

Як вы бачыце, пакуль князі толькі пазіраюць на нас мудрымі вачыма. Але тэхналогіі ідуць наперад і, магчыма, хутка гэтыя велічныя ўладары “ажывуць” ды загавораць з намі з партрэтаў. Цікава, што б яны сказалі сваім нашчадкам?

10. Падпішыся на вядомых ураджэнцаў нашай зямлі!

Партрэт заўсёды быў папулярным жанрам у мастацтве, ігнараваць які падалося нам недазволенай раскошай. Беларуская зямля на працягу стагоддзяў была пладавітая на яркіх асобаў. Некаторыя з іх сталі вядомымі тут, іншыя ж выславіліся ў самых аддаленых кутках нашай планеты.

Мы выбралі васьмярых персанажаў і зусім сцісла пройдземся па іх. Калі нехта вас зацікавіць, то ўпэўнены, што на абшарах інтэрнэту вы заўсёды зможаце пазнаёміцца з імі бліжэй.

Пачнем, Мікалай Судзілоўскі, нарадзіўся ў Магілёве ў 1850 годзе, а нашу ўвагу прыцягнуў як першы прэзідэнт сената Гаваяў.

Луіс Барт Маер (сапраўднае імя, дарэчы, Лазар Якаўлевіч Меер) нарадзіўся, мяркуецца, у Мінску ў 1884 годзе. Вядомы як кіраўнік і адзін з заснавальнікаў галівудскай кінастудыі Metro-Goldwyn-Mayer і амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук, якая штогод уручае кінапрэмію «Оскар», таксама прапанаваную нашым земляком.

Іда Разенталь, пры нараджэнні Іда Кагановіч, з’явілася на свет у Ракаве, пад Мінскам, у 1886 годзе. Іда разам са сваім мужам Ўільямам лічацца вынаходнікамі бюстгальтара.

Міхал Клеафас Агінскі нарадзіўся ў 1765 годзе і вядомы большасці з нас як аўтар знакамітага «Паланэза Агінскага». Але Агінскі не толькі кампазітар, але і дыпламат, палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.

Паэты Янка Купала і Максім Багдановіч – гэтых дваіх вы, напэўна, чыталі ў школе, а можа і не толькі ў школе. Першага час ад часу блытаюць з Якубам Коласам, яшчэ адным класікам беларускай літаратуры, а вось пра Багдановіча можна сказаць, што ён пражыў вельмі кароткае, але супернасычанае жыццё, бо за адведзеныя яму 25 гадоў ён паспеў запомніцца настолькі, што сёння пра яго мы таксама можам смела сказаць – класік.

Тут жа і персанаж з 16 стагоддзя – Сымон Будны, гуманіст, філосаф і гісторык. Актыўны ўдзельнік рэфармацыйнага руху.

Ну і нельга не згадаць Джона Ўіка, таксама вядомага як “Джон Ўік Дзіця Беларусі”. Ён з’яўляецца галоўным героем серыі фільмаў «Джон Ўік». У фільмах яго грае Кіяну Рыўз. Джон Ўік — вядомы ў колах наёмных забойцаў кілер, які выйшаў на пенсію, але якому давялося ўстаць на шлях помсты, што пасля нацкавала супраць яго частку злачыннага свету.

Ну што ж, як вы зразумелі, асобы тут разнастайныя і дастаткова неардынарныя. Мы ж вырашылі з дапамогай нейрасеткі паказаць вам, як маглі б выглядаць аватары вядомых ураджэнцаў нашых земляў у розным сацыяльных сетках ці мэсэнджарах. Спадзяемся, вынік вам прыйдзецца па душы!

11. Рамёствы беларусаў з “Белкарт”

Культурная спадчына – гэта тое, што блізка і важна для кожнага беларуса. На працягу сваёй шматвяковай гісторыі наш народ стварае ўнікальную культуру. У праекце, які вы зараз назіраеце, плацежная сістэма Белкарт і галерея FARBA абʼядналі сучасныя тэхналогіі, стварыўшы выявы пры дапамозе штучнага інтэлекту, і старажытныя традыцыі, каб паказаць вам рамёствы беларусаў.

Прапануем вам пазнаеміцца бліжэй з кожным з рамёстваў, разгадваючы таматычны казст, які мы спецыяльна падрыхтавалі для выставачнага праекта. Для доступу да квэста вам дастаткова адзін раз счытаць QР-код, пачакаць, пакуль квэст загрузіцца – і можна пачынаць разгадваць заданні. Разгадаўшы якое-небудзь з заданняў, вы будзеце больш даведвацца пра тое ці іншае рамяство.

Гаворачы аб папулярызаці беларускай гісторыі і культуры, варта згадаць праект “Музеі Беларусі разам з Белкарт”, які зʼяуляецца адным з ключавых напрамкаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці Банкаўскага працэсінгавага цэнтра і плацежнай сістэмы Белкарт. Падтрымка музейнай справы, культуры і мастацтва наўпрост звязана з пазіцыянаваннем брэнда Белкарт і слоганам “Табе бліжэй”.

Праект “Музеі Беларусі разам з Белкарт” уключае правядзенне сумесных з музеямі краіны культурных мерапрыемстваў і перазапуск партала museums.by, наведвальнікі якога змогуць атрымаць вычарпальную інфармацыю аб усіх музеях Беларусі.

12. Акварэльная прырода Беларусі, ці 207,6 тыс. км2 прыгажосці

Ці чыталі вы калі-небудзь “Трыумфальную арку” Эрыха Марыі Рэмарка? Я не чытаў, але не магу не прывесці цытату з гэтага рамана:

“Мы зашмат часу тырчым у пакоях. <…> Зашмат думаем між чатырох сцен. Зашмат жывем і адчайваемся пад замком. А на ўлонні прыроды хіба можна ўпасці ў роспач?”

Ну што ж, нельга  не пагадзіцца з Рэмаркам, а вы, напэўна, ужо здагадаліся, што нас з вамі чакае раздзел з беларускай прыродай. Як мы помнім з урокаў геаграфіі, наша краіна распасцерлася з поўначы на поўдзень на 560 км, а з захаду на ўсход – на 650 км, што здаецца досыць кампактным. Тым не менш мы цалкам дакладна можам ганарыцца нашай прыродай і можам здзівіць амаль кожнага госця нашай краіны!

Вось паглядзіць які-небудзь турыст без асаблівага ўяўлення пра Беларусь на некаторыя акварэльныя карціны, створаныя штучным інтэлектам і, цалкам імаверна, задасца пытаннямі: “А гэта дакладна Беларусь? Не Балі? А што за горы гэта ў вас?”

Ну што ж, Балі свае, краснасельска-ваўкавыскія, а горы? Горы, відавочна ж, салігорскія! Ёсць яшчэ і блакітныя азёры, неверагодныя балоты, унікальныя рэкі, на берагах якіх пачыналіся беларускія гарады. Ну і куды ж без самага буйнога лесу ў цэнтральнай Еўропе, апетага легендарнымі “Песнярамі” – вы ўжо здагадаліся, што мы пра Белавежскую пушчу.

13. Ідыёмы, фразеалагізмы, карацей, вельмі ўстойлівыя выразы

Мы з вамі, як носьбіты мовы, добра разумеем значэнні розных ідыём, а вось у штучнага інтэлекту з гэтым могуць узнікаць праблемы. Але ж давайце па парадку. Што такое ідыёма? 

Ідыёма (яна ж фразеалагізм, яна ж устойлівы выраз) — гэта ўласцівае нейкай пэўнай мове непадзельнае словазлучэнне, значэнне якога не выцякае са значэнняў асобных кампанентаў, якія яго складаюць. «Напрыклад?», – спытаеце вы. “Узяць сябе ў рукі”, “з камара каня рабіць”, “сядзець ды на неба глядзець”, “ведаць як свае пяць пальцаў” – усё гэта ідыёмы, якія вам добра знаёмыя.

Дык вось, мы з вамі добра ведаем ідыёмы і разумеем, якія значэнні за імі стаяць. А вось у нейрасеткі Midjourney ёсць пэўныя пытанні з разуменнем гэтых фразеалагізмаў. Менавіта таму мы прапанавалі нейрасетцы адлюстраваць тое, якім чынам сама Midjourney бачыць розныя беларускамоўныя ці рускамоўныя ўстойлівыя выразы.

У гэтай частцы экспазіцыі прапануем вам трохі пагуляць. Этыкеткі да работ мы наўмысна павесілі дагары нагамі, каб вы маглі спакойна адгадваць ідыёмы самастойна, а не адразу ж чытаць іх назвы! Прыемнага вам адгадвання!

14. Наша кухня, ці наколькі вы гастраном?

Спадзяемся, што вы яшчэ не вельмі прагаладаліся, бо ў гэтым раздзеле выставы вам давядзецца стрымліваць свае апетыты. Можна не любіць гісторыю, быць абыякавым да архітэктуры, але смачна паесці любяць, здаецца, усе. «Дранічкі, клёцкі, верашчака» – ну якая ўжо тут выстава? Гэтак і хочацца ўцячы на кухню ці ў найбліжэйшы рэстаран, але вы трымайцеся, бо мы падрыхтавалі для вас сёе-тое цікавае!

У гэтым раздзеле прапануем праверыць вашу назіральнасць і, трохі, інтуіцыю. З дзвюх выяваў, якія суправаджаюць кожную страву, адна з’яўляецца рэальнай фатаграфіяй, а другая згенеравана нейрасеткай. Паспрабуйце здагадацца ў кожным выпадку, дзе рэальная страва, а дзе штучны інтэлект спрабуе вас ашукаць. А каб даведацца правільны адказ, вам дастаткова счытаць QR-код каля кожнай работы. Звяртайце ўвагу на дробязі, бо, як той казаў, “д’ябал у дэталях”. Ну і калі ў вас з сабой ёсць, то дастаньце, калі ласка, сурвэтачку, каб выціраць слінкі, якія пацякуць ад выгляду такіх “смачных” карцінак. Смачна есці… Вой, то бок прыемнага прагляду!

Текст подкаста

01. Приветствие

Добрый день, дорогой посетитель!

Галерея ФАРБА приветствует вас на нашем новом выставочном проекте “НейроБеларусь”. Экспозиция примечательна тем, что представленные работы отражают видение Беларуси глазами искусственного интеллекта. Вашему вниманию будет продемонстрирована революционная коллекция из более чем 70 работ, созданных нейросетями. Эти работы показывают беларусскую природу, архитектуру, кухню, историю и многое другое.

02. Как пользоваться подкастом?

Пользоваться подкастом достаточно просто, а пользоваться им в наушниках еще проще. Если таковые у вас с собой имеются, то будем признательны, если воспользуетесь ими. Обращайте внимание на этикетки к экспонатам – если видите на этикетке иконку с наушниками и номером – смело переключайтесь на дорожку с соответствующим номером в нашем подкасте. Если у вас вдруг возникнут вопросы по использованию подкаста – обязательно обращайтесь к администратору.

03. Что собой представляет наша выставка?

Отрицать роль искусственного интеллекта в наши дни не приходится. Сфера его применения практически безгранична: технологический сектор, медицина, наука и многое другое. Растущая роль и значение искусственного интеллекта в обществе способствуют повышению интереса к его применению, в том числе и в искусстве. Проект «НейроБеларусь» является ярким примером интеграции нейросетей в искусство. Каждая работа, представленная в экспозиции, была создана искусственным интеллектом и представляет собой его видение того или иного аспекта нашей Беларуси.

Мы также подготовили для вас тематический квест, который позволит в увлекательной форме познакомиться с экспозицией, а каждый желающий сможет послушать подкаст по выставке прямо со своего смартфона. Вы также можете “оживить” некоторые работы на выставке и даже повзаимодействовать с ними, так что обращайте внимание на все QR-коды и дополнительную информацию в нашей экспозиции.

04. Искусственный интеллект в двух словах

Давайте разберемся, что же такое искусственный интеллект? Это такой тип компьютерной технологии, который помогает машинам думать и действовать как люди. Искусственный интеллект как отрасль науки, официально увидел свет в 1956 году.

Чтобы начать использовать искусственный интеллект, необходимо его сначала обучить на основе больших наборов данных, которые как правило были собраны и отфильтрованы человеком. Стоит упомянуть, что после того как появляется какая-либо модель искусственного интеллекта, к ней дополнительно применяются различные правила относительно этики, культурных особенностей, а также особенности религии и политики.

Что касается практического применения, то, думаем, не секрет для вас, что искусственный интеллект используется по-разному. Например, он может применяться для распознавания закономерностей, принятия решений и решения проблем, для рекомендации товаров в вашем любимом интернет-магазине или для помощи врачам в диагностике заболеваний. Искусственный интеллект также может использоваться для управления машинами, и здесь речь не только о самоуправляемой Тесле, но и, например, о роботизированной руке. 

Можно относится к искусственному интеллекту по-разному, но, кажется, очевидно, что у него огромные перспективы в медицине, науке, технологическом секторе и многих других сферах. Короче говоря, искусственный интеллект – это удивительная технология, которая становится все более и более важной в нашей жизни.

05. Авторы всего проекта: Midjourney, GPT

А теперь давайте поговорим о том, без чего, вероятно, не было бы всего выставочного проекта. И сейчас мы говорим не только о картинах! Искусственный интеллект мы привлекали для генерации идей, написания музыкального сопровождения, создания информационных стендов для выставки и даже для написания пресс-релиза. Итак, наши герои это разновидности систем ИИ – GPT, Midjourney, Splash Pro AI. 

Что же за GPT такая? GPT  – это большая лингвистическая модель, которая умеет генерировать различные форматы, начиная от текстов (типа, “GPT, а сочини мне песню о любви!”) заканчивая программным кодом. Например, GPT 3 версии была обучена на огромном массиве текстов и кода – почти 45 гигабайт текстовых данных. И это вам не 45 гигабайт видео с котиками, так-то!

Генерация текстовых ответов происходит через понимание следующего слова после ввода пользователя, то есть она формирует ответ слово за словом, подбирая как бы самое вероятное следующее слово исходя из изученных ею гигабайт данных. По сути это предсказательная, ну или предиктивная языковая модель, которая предсказывает ответ, но иногда делает ошибки, так как сама не умеет думать. Так что будьте осторожны с GPT!

Второй инструмент, которому мы обязаны многочисленными картинами в этой экспозиции – это нейросеть Midjourney.  Midjourney представляет собой технологию генерации изображений, которая была обучена на большом массиве картинок. Сама модель умеет различать стили, цвета, размеры, форматы и многое другое – вы можете убедится в этом сами, когда прогуляетесь по нашей выставке. Работает Midjourney по принципу генерации картинки с нуля через совмещение огро-о-омного количества элементов.

06. Ассоциативные символы Беларуси

Что для вас Беларусь? У каждого, вероятно, будет свой ответ на этот вопрос. Для кого-то – это красивейшая природа нашей страны, для кого-то ещё – это беларусская кухня, а у кого-то Беларусь может ассоциироваться даже с производимыми здесь и известными на весь мир товарами. Для каждого Беларусь – она своя, особенная и немножко другая.

А в этом разделе экспозиции мы попытались собрать самые, пожалуй, популярные ассоциативные символы нашей страны: картошечка и драники из неё, Беловежская пуща и зубры, которые живут в ней, васильки, которые украшают наши поля, и аисты, которые заставляют с особым трепетом смотреть в беларусское небо. Все мы представляем, как выглядит всё из вышеперечисленного, однако всегда интересно посмотреть на нечто знакомое чужими глазами. Именно поэтому в этом разделе мы попросили нейросеть Midjourney показать то, как могли бы выглядеть ассоциативные символы Беларуси, если бы их изображали известнейшие художники в истории искусства.

В этом разделе найдете отсылки к картинам Леонардо да Винчи, Винсента Ван Гога, Рене Магритта, Энди Уорхола и Ивана Шишкина, которые для вашего удобства мы расположили прямо на информационном стенде. Давайте быстрее знакомиться!

07. Наша архитектура, которую вы даже боялись себе представить!

Если мы с вами выйдем за стены нашей галереи, то что нас будет окружать? Конечно, это будут здания, здания и… еще раз здания. Можно бесконечно долго рассуждать, насколько Беларуси повезло с архитектурным разнообразием и сохранностью этой самой архитектуры, но сегодня нам остаётся наслаждаться и сохранять то, что имеем, а также…

А также мы можем фантазировать, как бы могла выглядеть какая-либо архитектурная достопримечательность, если бы то или иное обстоятельство сложилось иначе. Неофутуристический Мирский замок изо льда, неоновая Каменецкая башня (она же ошибочно именуемая “Белая Вежа”) или космический филиал Театра оперы и балета на Марсе – звучит безумно интригующе. Почему именно такие эксперименты? Ну, возьмем, например, библиотеку. Национальная библиотека Беларуси, как нам с вами известно, это стеклянный ромбокубооктаэдр, ну или “бриллиант”, как ее многие называют. Нам же показалось символичным, что библиотека должна содержать деревянные “инкрустации”. Почему так? Всё просто: библиотека хранит тысячи бумажных книг, а бумагу для книг, как вы помните, получают в результате переработки древесины. Примерно такой и не только такой логикой мы руководствовались в процессе создания работ этого раздела.

На самом деле, благодаря искусственному интеллекту мы можем показать то, что вы даже боялись себе представить! “То, что вы даже боялись себе представить!” – наверное, так бы мы и сформулировали слоган этого выставочного проекта, если бы вы спросили нас.

08. История наших земель в комиксах

Любили ли вы историю в школе? Учитывая то, как любил её я, мне кажется, что любить ее должны все. Но я знаю, что это далеко не так. В этом разделе предлагаем вам познакомиться с историей Беларуси, но сделать это предлагаем достаточно нестандартным способом. Определений термина “история” существует огромное множество, остановиться на каком-то одном достаточно сложно. Многие из нас понимают историю как некую хронологию событий, произошедших  за весь период существования человечества.

Однако мы не очень хотели бы уходить в какую-то строгую хронологию и ограничивать себя какими-либо рамками, поэтому за помощью мы обратились к языковой модели GPT от компании OpenAI, которую многие из нас знают просто как ChatGPT. Именно она подсказывала, на какие явления, события или даже целые эпохи стоит обратить внимание в этом разделе нашей экспозиции.

Если историю любят далеко не все, то вот комиксы нравятся многим, поэтому мне кажется, что если бы заменить школьные учебники по истории журналами с комиксами по истории, то тогда, вероятно, историю мы бы любили на порядок больше. Мы не знали, насколько хорошо получится у нейросети Midjourney создать комиксы по советам от GPT, но, кажется, они легко нашли общий язык.

«История ничему не учит, а только наказывает за незнание уроков», — писал историк Василий Ключевский. Поэтому если прогуливали или просто не любили историю в школе, то предлагаем изучить ее в нашем о-о-чень кратком экскурсе – может здесь и сейчас она не покажется вам такой уж скучной!

09. Великие князья Литовские – взгляд сквозь века и нейросети!

Великий князь Литовский – высший титул Великого княжества Литовского. Это титул верховного правителя нашего государства в XIII-XVIII веках, которому подчинялись другие князья и аристократы, управлявшие отдельными княжествами, муниципалитетами и поместьями. Миндовг первым получил титул великого князя литовского около 1236 года.

Так сложилось, что до нас дошло не так много портретов великих князей, но довольно много текстовый описаний их внешности. Поэтому, получив доступ к нейросетям, мы решили изобразить некоторых правителей XIII-XVI, при этом ограничились периодом до образования союза Литовского княжества с Польской Короной. Знакомьтесь, на нейропортретах: Войшелк, Шварн, Тройдень, Витень, Гедимин, Ольгерд, Ягайло, Кейстут, Витовт, Свидригайло, Жигимонт Кейстутович, Казимир. С остальными предлагаем ознакомиться на изображениях на инфостенде.

Как видите, пока князья только смотрят на нас мудрыми глазами. Но технологии развиваются и не исключено, что вскоре эти величественные правители “оживут” и заговорят с нами с портретов. Интересно, что бы они сказали своим потомкам?

10. Подпишись на известных уроженцев нашей земли!

Портрет всегда был популярным жанром в искусстве, игнорировать который показалось нам непозволительной роскошью. Беларусская земля на протяжении веков была плодовита на ярких личностей. Некоторые из них проявляли себя здесь, другие же прославились в самых отдалённых уголках нашей планеты.

Мы выбрали восьмерых персонажей и совсем кратко пройдемся по ним. Если кто-то вас заинтересует, то уверены, что на просторах интернета вы всегда сможете познакомиться с ними поближе.

Итак, Николай Судзиловский, родился в Могилёве в 1850 году. Наше внимание привлёк как первый президент сената Гавайев.

Лу́ис Барт Ма́йер (при рождении, кстати, Лазáрь Я́ковлевич Мéйер) родился, предположительно, в Минске в 1884 году. Известен как руководитель и один из основателей голливудской киностудии Metro-Goldwyn-Mayer и американской Академии кинематографических искусств и наук, которая ежегодно вручает кинопремию «Оскар», также предложенную нашим земляком.

Ида Розенталь, урождённая И́да Кагано́вич, появилась на свет в Ракове, под Минском, в 1886 году. Ида вместе со своим супругом Уильямом считаются изобретателями бюстгальтера.

Михаи́л Клео́фас Оги́нский родился в 1765 году и известен большинству из нас как автор знаменитого «Полонеза Огинского». Но Огинский не только композитор, но и дипломат, политический деятель Речи Посполитой и Российской империи.

Поэты Янка Купала и Максим Богданович – этих двоих вы, вероятно, читали в школе, а может и не только в школе. Первого время от времени путают с Якубом Коласом, еще одним классиком беларусской литературы, а вот про Богдановича можно сказать, что он прожил очень короткую, но супернасыщенную жизнь, ведь за отведенные ему 25 лет он успел запомниться настолько, что сегодня про него мы тоже можем смело сказать – классик.

Тут же и персонаж из 16 века – Сымон Будны, гуманист, философ и историк. Активный участник реформационного движения.

Ну и нельзя не упомянуть Джона Уика, также известного как “Джон Уик Дитя Беларуси”. Он является главным героем серии фильмов «Джон Уик». В фильмах его играет Киану Ривз. Джон Уик — известный в кругах наёмных убийц киллер, вышедший на пенсию, но которому пришлось встать на путь мести, что впоследствии натравило против него часть преступного мира.

Да уж, как вы поняли, личности разнообразные и достаточно неординарные. Мы же решили с помощью нейросети показать вам, как могли бы выглядеть аватары известных уроженцев наших земель в различных социальных сетях или мессенджерах. Надеемся, результат вам придётся по душе!

11. Ремёсла белорусов с Белкарт

Культурное наследие – это то, что близко и важно для каждого белоруса. На протяжении своей многовековой истории наш народ создает уникальную культуру. В проекте, который вы сейчас наблюдаете, платёжная система Белкарт и галерея FARBA объединили современные технологии, создав изображения при помощи искусственного интеллекта, и древние традиции, чтобы показать вам ремесла белорусов.

Предлагаем вам познакомиться ближе с каждым из ремесел, разгадывая тематический квест, который мы специально подготовили для выставочного проекта. Для доступа к квесту вам достаточно один раз отсканировать QR-код, дождаться загрузки квеста и можно приступать к решению заданий. Разгадав какое-либо из заданий, вы будете больше узнавать о том или ином ремесле.

Говоря о популяризации белорусской истории и культуры, стоит упомянуть проект «Музеи Беларуси вместе с Белкарт”, который является одним из ключевых направлений корпоративной социальной ответственности Банковского процессингового центра и платежной системы Белкарт. Поддержка музейного дела, культуры и искусства напрямую связана с позиционированием бренда Белкарт и слоганом «Тебе ближе».

Проект “Музеи Беларуси вместе с Белкарт” включает проведение совместных с музеями страны культурных мероприятий и перезапуск портала museums.by, посетители которого смогут получить исчерпывающую информацию обо всех музеях Беларуси.

12. Акварельная природа Беларуси, или 207,6 тыс. км2 красоты

Читали ли вы когда-нибудь  “Триумфальную арку” Эриха Марии Ремарка? Я не читал, но не могу не привести цитату из этого романа:

“Мы слишком много времени торчим в комнатах. <…> Слишком много думаем в четырех стенах. Слишком много живем и отчаиваемся взаперти. А на лоне природы разве можно впасть в отчаяние?”

Ну что же, нельзя не согласится с Ремарком, а вы, наверное, уже догадались, что нас с вами ждёт раздел с беларусской природой. Как мы помним из уроков географии, наша страна распростёрлась с севера на юг на 560 км, а с запада на восток – на 650 км, что кажется достаточно компактным. Тем не менее мы совершенно точно можем гордиться нашей природой и можем удивить почти любого гостя нашей страны!

Вот посмотрит какой-нибудь турист без особого представления о Беларуси на некоторые акварельные картины, созданные искусственным интеллектом и, вполне вероятно, задастся вопросами: “А это точно Беларусь? Не Бали? А что за горы это у вас?”

Ну что ж, Бали свои, красносельско-волковысские, а горы? Горы, очевидно же, солигорские! Есть еще и голубые озёра, невероятные болота, уникальные реки, на берегах которых зарождались беларусские города. Ну и куда же без самого крупного леса в центральной Европе, воспетого легендарными “Песнярами” – вы уже догадались, что мы о Беловежской пуще.

13. Идиомы, фразеологизмы, короче, очень устойчивые выражения

Мы с вами, как носители языка, хорошо понимаем значения различных идиом, а вот у искусственного интеллекта с этим могут возникать проблемы. Хотя, давайте по порядку. Что же такое идиома? 

Идиома (она же фразеологизм, она же устойчивое выражение) — это свойственное какому-то конкретному языку неделимое словосочетание, значение которого не вытекает из значений составляющих его компонентов. «Например?», – спросите вы. “Взять себя в руки”, “делать из мухи слона”, “ждать у моря погоды”, “знать как свои пять пальцев” – всё это идиомы, которые хорошо вам знакомы.

Так вот, мы с вами хорошо знаем идиомы и понимаем, какие значения за ними стоят. А вот у нейросети Midjourney есть определенные вопросы с пониманием этих фразеологизмов. Именно поэтому мы предложили нейросети отобразить то, каким образом сама Midjourney видит различные беларусскоязычные или русскоязычные устойчивые выражения.

В этой части экспозиции предлагаем вам немного поиграть. Этикетки к работам мы умышленно повесили вверх ногами, чтобы вы могли спокойно угадывать идиомы самостоятельно, а не сразу же читать их названия! Приятного вам угадывания!

14. Наша кухня, или насколько вы гастроном?

Надеемся, что вы еще не очень проголодались, ведь в этом разделе выставки вам придется сдерживать свои аппетиты. Можно не любить историю, быть безразличным к архитектуре, но вкусно покушать любят, кажется, все. «Дранічкі, клёцкі, верашчака» – ну какая уж тут выставка? Так и хочется убежать на кухню или в ближайший ресторан, но вы держитесь, ведь мы подготовили для вас кое-что интересное!

В этом разделе предлагаем проверить вашу наблюдательность и, немного, интуицию. Из двух изображений, которые сопровождают каждое блюдо, одно является реальной фотографией, а второе сгенерировано нейросетью. Попробуйте догадаться в каждом случае, где реальное блюдо, а где искусственный интеллект пытается вас обмануть. А чтобы узнать правильный ответ, вам достаточно считать QR-код рядом с каждой работой. Обращайте внимание на мелочи, ведь, как говорится, “дьявол в деталях”. Ну и если у вас с собой имеется, то достаньте, пожалуйста, салфеточку, чтобы вытирать слюнки, которые потекут от вида таких “вкусных” картинок. Приятного аппетита… Ой, то есть приятного просмотра!

Дополнительная информация