Легенды і паданні Беларусі
Аўдыё з выставы «#НейраБеларусь»
Аўдыё “Легенды і паданні Беларусі”
Тэкст
Легенда пра Чорную панну Нясвіжа
Легенда пра Чорную панну – адна з самых прыгожых і містычных легендаў Нясвіжа. Яна грунтуецца на рамантычнай і, разам з тым, трагічнай гісторыі, якая насамрэч мела месца.
Барбара Радзівіл – прадстаўніца ўплывовага магнацкага роду Вялікага княства Літоўскага таемна выйшла замуж за Жыгімонта – будучага караля Рэчы Паспалітай. Па тагачасных правілах, Жыгімонт павінен быў умацаваць дзяржаву добрым шлюбам. Двор не ведаў пра жаніцьбу маладога караля, таму прыдворныя сталі шукаць нявесту са шляхетных сем’яў Еўропы. Вестка пра таемную жаніцьбу караля грымнула як гром сярод яснага неба. Асабліва непрыемная яна была для маці Жыгімонта – ганарлівай італьянкі, каралевы Боны Сфорца. Шлюб Барбары з каралём ўзмацніў пазіцыі Радзівілаў у Польшчы і наблізіў іх да трона. Бона Сфорца страшэнна ненавідзела гэту сям’ю, лічыла іх выскачкамі. Для польскага двара лепш было ўбачыць на сваім троне турэцкага султана, чым некага з Радзівілаў. Італьянка як магла перашкаджала каранаванню Барбары. Каталіцкае духавенства прапанавала Жыгімонту развесціся, а грэх за парушэнне шлюбнага зароку падзяліць паміж усімі падданымі дзяржавы. Але кароль, жарсна закаханы ў красуню-жонку, адказаў, што лепш пяройдзе ў пратэстантызм, чым адмовіцца ад Барбары і парушыць дадзеныя ёй перад Богам абяцанні.
Калі сойм усё ж каранаваў Барбару, Бона Сфорца паступіла як сапраўдная італьянка. З усім дваром яна з’ехала ў Італію, але пакінула лекара, якая згатаваў для Барбары атруту. Барбара была каранавана ў снежні 1550 года, а праз шэсць месяцаў яе не стала. Яе пахавалі ў Вільні, горадзе яе дзяцінства. Усю дарогу ад Кракава няўцешны кароль прайшоў пешкі за труной каханай.
Так канчаецца гісторыя і пачынаецца легенда. Жыгімонт, які моцна кахаў Барбару, не жадаў прымаць ейнай смерці. Кароль вырашыў з дапамогай алхімікаў і магаў выклікаць душу памерлай жонкі. Па правілах, у час спірытычнага сеанса, кароль не павінен быў дакранацца здані Барбары. Калі ўсе патрэбныя рытуальныя дзеянні былі скончаны, і ў пакоі з’явіўся дух Барбары, кароль не ўтрымаўся, кінуўся да сваёй каханай з крыкам ”Басенька мая…” і дакрануўся да яе. У той жа момант у пакоі прагрымеў выбух, пайшоў трупны пах… Кажуць, што з той пары здань Барбары не магла знайсці сабе супакою. Лічыцца, што здань пасля смерці караля пасялілася ў Нясвіжскім замку. Зазвычай, дух Барбары з’яўляецца ў Нясвіжскім палацы ўначы, а першай гадзіне. Па паданні, сваім з’яўленнем душа Барабары папярэджвае пра будучыя беды. Яе бачылі ў Дварцы якраз напярэдадні моцнага пажару ў 2002 годзе.
Легенда пра заснаванне Мінска
Існуе паданне, што Мінск заснаваў славуты волат-знахар па мянушцы Ме́неск, што пасяліўся ў старадаўнія часы ля моста на рацэ Свіслач каля дарогі. Ме́неск пабудаваў на Свіслачы дзіўны каменны млын на сем колаў. На яго млыне мука малолася не з зерня, а з велізарных каменных валуноў. Грукат незвычайных жорнаў быў чутны далёка – тым самым Ме́неск запалохваў благіх людзей і прыцягваў увагу моцных і дапытлівых. Апоўначы Ме́неск раз’язджаў на сваім млыне па сяленнях і набіраў дружыну з адважных і дужых людзей, з якіх пазней склаўся цэлы народ і пасяліўся побач з млынОм. Гэтак і паўстаў горад, названы па імені волата Ме́неска – Менскам.
Легенда пра прывід мінскай ратушы
Гісторыя адбылася ў XVIII ст. У Караля Радзівіла быў сябар і далёкі сваяк Міхаіл Валадковіч, які хацеў стаць чальцом Мінскага магістрата. Быў ён разгільдзяем і п’яніцам, з такой славай у ратушы яго ніхто, як вы здагадваецеся, не чакаў. Валадковіч звярнуўся па дапамогу да свайго сваяка. Радзівіл прыехаў у Мінск з салдатамі, увайшоў у магістрат, і раптоўна шалапутны таварыш атрымаў жаданую пасаду. Нягледзячы на свой новы сур’ёзны статус, Валадковіч працягваў чыніць шматлікія вар’яцтвы. То шабляй у службовым месцы, падвыпіўшы, махаць пачне, то казанне ксяндзу сарве.
Гарадскія ўлады доўга трывалі выхадкі самадура, ведаючы пра высокага апекуна гэтага злыдня, які ў кожным разе выцягне Валадковіча з турмы. Але аднойчы і іхняе цярпенне не вытрымала. 12 лютага 1760 года Валадковіча схапілі і практычна без суда і следства прысудзілі да расстрэлу. Да Валадковіча, які нічога не разумеў, у вЯзніцу прыйшоў святар і прапанаваў пакаяцца, маўляў, гэтага дастаткова, каб яго прабачылі. Але небарака, ці то адчуваючы ўласную беспакаранасць, ці то лічачы, што яго разыгрываюць, прасіць прабачэння адмовіўся. Адразу пасля гэтага Міхала вывелі ў парк каля ратушы і расстралялі.
Кажуць, што душа злыдня яшчэ доўга з’яўлялася па начах каля ратушы і патрабавала справядлівай адплаты. Ратушу знішчылі, а цяпер, калі яе аднавілі, кажуць, што прывід з’явіўся зноў.
Легенда пра гаспадыню бурштынавага палаца
Адна з, верагодна, не вельмі добра вядомых легендаў – гэта легенда пра гаспадыню бурштынавага палаца. У старыя часы горад Пінск стаяў на беразе велізарнага возера, пасярэдзіне гэтага возера была выспа, дзе стаяў цудоўны бурштынавы палац, які зіхацеў нават у пахмурнае надвор’е.
І вось аднойчы кіеўскі князь, вырашыў дасягнуць выспы, каб паглядзець, хто там жыве.
Але ні на ладдзі з ваярамі, ні самастойна на лодцы, не змог князь падплысці да выспы. Нейкая сіла не падпускала яго і трымала на адлегласці ў 100 локцяў ад сушы. І ўбачыў князь, як з’явілася аднекуль, лодка з бурштыну, на якой плыла цудоўная залатакудрая дзяўчына. Яна сказала князю, што зняволіў яе тут за ганарыстасць злы чараўнік, і ніхто не можа з жывых людзей высадзіцца на гэту выспу. Але тэрмін зняволення падыходзіць да канца і праз год чараўнік абяцаў яе адпусціць і адвезці да бацькі ў Пінск.
Але князь настолькі закахаўся, што вырашыў зруйнаваць горы, якія заміналі адтоку вады з возера. Вада лінула ў Дняпро, і возера пачало хутка драбнець. А на раніцу сярод балотаў, якія ўтварыліся на месцы велізарнага возера, людзі не знайшлі ніякага палаца. Дзяўчына ніколі не вярнулася да бацькі ў Пінск, знікла і велізарнае возера, якое карміла ўвесь горад, а ў пахмурнае надвор’е яно ўжо ніяк не цешыла мясцовых жыхароў.
Легенда пра “цмока”
Яшчэ 2,5 тысячы гадоў таму бацька гісторыі Герадот апісаў Беларускае мора: некалі на месцы сучаснага Пінскага Палесся рассцілалася сапраўднае воднае царства, стрыжнем якога з’яўлялася рака Прыпяць. У той час тут знаходзілася найбуйнейшае ў Еўропе возера – вада ў ім, усё ж, была прэснай, а не салёнай, бо з’явілася яно ў выніку раставання ледавікоў. Аднак не менш, чым памеры, уражала і хуткасць знікнення Беларускага мора-возера. Гэта было выклікана шэрагам фактараў, у тым ліку і геалагічнымі працэсамі. Мора стала мялець, пакуль не знікла зусім, ператварыўшыся ў балота і некалькі невялікіх азёраў. Вось гэта месца, як кажуць, і было адным з дамоў для беларускага цмока. Тут з вуха на вуха перадаюцца аповеды пра пачвар, якія жывуць у бяздонных чорных вірах, што ядуць усю рыбу і якія сцягваюць у бездань не толькі птушак і хатнюю жывёлу, але і дзяцей. І хай рэалісты прыпісваюць усе гэтыя страшныя ўчынкі велізарным самам-забойцам, «з бервяно памерам» – сапраўдныя рамантыкі і шукальнікі прыгод ведаюць, што гэта справа рук цмока. Кажуць, ён моцна пакрыўджаны і ўгневаны тым, што на некалькі стагоддзяў быў адданы забыццю – таму ў яго і сапсаваўся характар.
Легенда пра з'яўленне возера Свіцязь
Легенда гаворыць, што ў часы першага вялікага князя літоўскага Міндоўга ў XIII стагоддзі на месцы возера Свіцязь стаяў аднайменны горад, якім кіраваў князь ТурАн. У час вайны Міндоўг выклікаў свіцязянскую дружыну на дапамогу ў абароне Наваградка. ТурАн, вымушаны падпарадкавацца свайму абавязку, пакінуў горад на жанчын, старых і дзяцей. Калі да Свіцязі падышлі варожыя войскі, жыхары вырашылі зладзіць супраціў, але не маючы магчымасці ўтрымаць горад, яны сталі падпальваць свае хаты. У гэты момант горад праваліўся ў возера, якое ўтварылася на яго месцы. Усе жыхары ператварыліся ў кветкі, а ворагі, якія дакраналіся да іх, паміралі. Так жыхары Свіцязі пазбеглі ганьбы няволі.
Легенда пра папараць-кветку
Паводле беларускіх павер’яў, кветка папараці, ці “папараць-кветка” квітнее толькі секунду, у ноч на Івана Купалу. Сарваць яе цяжка, таму што нячыстая сіла гэтаму перашкаджае і запалохвае чалавека.
Той, хто сарваў “папараць-кветку” набывае незвычайныя магчымасці. Ён разумее мову жывёл, бачыць скарбы. Прыклаўшы кветку да замкоў – ён іх адкрывае і робіцца нябачным.
Апоўначы з куста “папараць-кветкі” паказваецца кветкавая пупыпшка. Павялічваючыся і вырастаючы ўгару, яна квітнее як чырвоны вугаль. Нарэшце, яна як зарніца асвятляе ўсё каля сябе. Каб сарваць кветку, трэба ў ноч на Купалу разаслаць каля расліны святы абрус і чакаць палуначы, пакуль чароўная кветка не зваліцца ў абрус.
Паводле другога беларускага павер’я, у купальскую ноч за “папараць-кветкай” трэба было ісці ў лес аднаму, без ліхтара. Зайсці ў такія нетры, з якіх не чутно сабакаў з роднай вёскі. Кажуць, што кветка зіхаціць у цемры. Трэба сціснуць яе ў далоні і бегчы дахаты. І не аглядацца. Атрымаўшы “папараць-кветку”, чалавек робіцца мудрым.
Аудио “Легенды и предания Беларуси”
Текст
Легенда о Черной даме Несвижа
Легенда о Черной даме, Чорнай панне – одна из самых красивых и мистических легенд Несвижа. Она основана на романтической и, вместе с тем, трагической истории, которая на самом деле имела место быть.
Барбара Радзивилл – представительница влиятельнейшего магнатского рода Великого княжества Литовского тайно вышла замуж за Сигизмунда – будущего короля Речи Посполитой. По существовавшим в те времена правилам, Сигизмунд должен был укрепить государство хорошим браком. Двор не знал о женитьбе молодого короля, поэтому придворные незамедлительно стали искать невесту из знатных семей Европы. Весть о тайной женитьбе короля грянула как гром среди ясного неба. Особенно неприятна она была матери Сигизмунда – гордой итальянке, королеве Боне Сфорца. Брак Барбары с королем укреплял позиции Радзивиллов в Польше и приблизил их к трону. Бона Сфорца страстно ненавидела это семейство, считала их выскочками. Для польского двора лучше было увидеть на своем пристоле турецкого султана, чем кого-то из Радзивиллов. Итальянка как могла препятствовала коронации Барбары. Католическое духовенство предложило Сигизмунду развестись, а грех за нарушение брачного обета разделить между всеми подданными государства. Но король, страстно влюбленный в красавицу-жену, ответил, что лучше перейдет в протестантизм, чем откажется от Барбары и нарушит данные ей перед Богом обещания.
Когда сейм всё же короновал Барбару, Бона Сфорца поступила как настоящая итальянка. Со всем двором она съехала в Италию, но оставила лекаря, который приготовил для Барбары яд. Барбара была коронована в декабре 1550 года, а через шесть месяцев её не стало. Ее похоронили в Вильно, городе ее детства. Всю дорогу от Кракова безутешный король прошел пешком за гробом возлюбленной.
Так заканчивается история и начинается легенда. Сигизмунд, сильно любивший Барбару, не желал смиряться с ее смертью. Король решил с помощью алхимиков и магов вызвать душу покойной супруги. По правилам, во время спиритического сеанса, король не должен был касаться призрака Барбары. Когда все необходимые ритуальные действия были закончены, и в комнате появился дух Барбары, король не удержался, кинулся к своей возлюбленной с криком ”Басенька моя…” и дотронулся до нее. В тот же момент в комнате прогремел взрыв, пошел трупный запах… Говорят, что с тех пор призрак Барбары не мог найти себе покоя. Считается, что призрак после смерти короля поселился в Несвижском замке. Как правило, дух Барбары появляется в Несвижском дворце ночью, в первом часу. По преданию, своим появлением душа Барабары предупреждает о грядущих бедах. Ее видели во Дворце как раз накануне сильного пожара в 2002 году.
Легенда об основании Минска
Существует предание, что Минск основал славный богатырь-знахарь по прозвищу Менеск, поселившийся в стародавние времена у моста на реке Свислочь возле дороги. Менеск построил на Свислочи удивительную каменную мельницу на семь колес. На его мельнице мука мололась не из зерна, а из огромных каменных валунов. Грохот необычных жерновов был слышен далеко – тем самым Менеск устрашал недобрых людей и привлекал внимание сильных и пытливых. В полночь Менеск разъезжал на своей мельнице по селениям и набирал дружину из смелых и сильных людей, из которых позднее сложился целый народ и поселился рядом с мельницей. Так и возник город, названный по имени богатыря Менеска – Менском.
Легенда о призраке минской ратуши
История произошла в XVIII в. У Кароля Радзивилла был друг и дальний родственник Михал Володкович, который хотел стать членом Минского магистрата. Был он разгильдяем и пьяницей, с такой славой в ратуше его никто не ждал. Володкович обратился за помощью к своему родственнику. Радзивилл приехал в Минск с солдатами, вошел в магистрат, и в одночасье непутевый товарищ получил вожделенную должность. Несмотря на свой новый солидный статус, новоявленный член магистрата продолжал творить одно безумство за другим. То саблей в присутственном месте, подвыпив, махать начнет, то проповедь ксендзу сорвет.
Городские власти долго терпели выходки самодура, зная о высоком покровителе злодея, который в любом случае вытащит его из тюрьмы. Но однажды чаша терпения переполнилась. 12 февраля 1760 года Володковича схватили и практически без суда и следствия приговорили к расстрелу. К ничего не понимающему Володковичу в темницу пришел священнослужитель и предложил покаяться, мол, этого достаточно, чтобы его простили. Но бедолага, то ли чувствуя собственную безнаказанность, то ли считая, что его разыгрывают, извиняться отказался. Сразу после этого Михала вывели в парк возле ратуши и расстреляли.
Говорят, что душа злодея еще долго появлялась по ночам возле ратуши и требовала справедливого возмездия. Ратушу уничтожили, а сейчас, когда ее восстановили, поговаривают, что призрак появился опять.
Легенда о хозяйке янтарного дворца
Одна из, возможно, не очень широко известных легенд – это легенда о хозяйке янтарного дворца. В старые времена город Пинск стоял на берегу огромного озера, посредине этого озера был остров, где стоял чудесный янтарный дворец, который сверкал даже в пасмурную погоду.
И вот однажды киевский князь, решил достигнуть острова, чтобы посмотреть, кто там живёт.
Но не на ладье с воинами, и не в одиночку на лодке, не смог князь подплыть к острову. Какая-то сила не подпускала его и держала на расстоянии 100 локтей от суши. И увидел князь, как появилось откуда-то, лодка из янтаря, на которой плыла чудесная златокудрая девушка. Она сказала князю, что заточил её за заносчивость злой волшебник, и никто не может из живых людей высадиться на этот остров. Но срок заключения подходит к концу и через год волшебник обещал её отпустить и отвезти к отцу в Пинск.
Но князь настолько влюбился, что решил разрушить горы, которые мешали оттоку воды из озера. Вода хлынула в Днепр, и озеро начало быстро мельчать. А на утро среди болот, которые образовались на места огромного озера, люди не нашли никакого дворца. Девушка никогда не вернулась к отцу в Пинск, исчезло и огромное озеро, которое кормило весь город, а в пасмурную погоду уже никак не радовало местных жителей.
Легенда о змее, ну или о “цмоке”
Еще 2,5 тысячи лет назад отец истории Геродот описал Беларусское море: когда-то на месте современного Пинского Полесья расстилалось настоящее водное царство, стержнем которого являлась река Припять. В то время здесь находилось крупнейшее в Европе озеро – вода в нем, все же, была пресной, а не соленой, так как появилось оно в результате таяния ледников. Однако не меньше, чем размеры, поражала и скорость исчезновения Беларуского моря-озера. Это было вызвано рядом факторов, в том числе и геологическими процессами. Море стало мелеть, пока не исчезло совсем, превратившись в болото и несколько небольших озер. Это-то место, как говорят, и было одним из домов для беларуского цмока. Здесь из уст в уста передаются рассказы о чудовищах, живущих в бездонных черных омутах, поедающих всю рыбу и утаскивающих в пучину не только птиц и домашний скот, но и детей. И пусть реалисты приписывают все эти страшные деяния огромным сомам-убийцам, «с бревно размером» – настоящие романтики и искатели приключений знают, что это дело рук цмока. Говорят, он сильно обижен и разгневан тем, что на несколько столетий был предан забвению – потому у него и испортился характер.
Легенда о появлении озера Свитязь
Легенда гласит, что во времена первого великого князя литовского Миндовга в XIII веке на месте озера Свитязь стоял одноименный город, в котором правил князь Туран. Во время войны Миндовг вызвал свитяжскую дружину на помощь в обороне Новогрудка. Туран, подчиняясь своему долгу, оставил город на женщин, стариков и детей. Когда к Свитязи подошла вражеская рать, жители решили оказать сопротивление, но не имея возможности удержать город, они стали поджигать свои дома. В этот момент город провалился в озеро, которое образовалось на его месте. Все жители превратились в цветы, а враги, которые прикасались к ним, умирали. Так жители Свитязи избежали позора неволи.
Легенда о цветке папоротника
Согласно белорусским поверьям, цветок папоротника, или “папараць кветка” цветёт лишь секунду, в ночь на Ивана Купалу. Сорвать её трудно, потому что нечистая сила этому препятствует и запугивает человека.
Сорвавший цвет “папараць кветкі” приобретает необычные возможности. Он понимает язык животных, видит клады. Приложив цветок к замкам – он их открывает, становиться невидимым.
В полночь из куста “папараць кветкі” показывается цветочная почка. Увеличиваясь и вырастая вверх, она цветет как красный уголь. Наконец, она как зарница освещает всё около себя. Чтобы сорвать цветок, нужно в ночь на Купалу разостлать около растения священную скатерть и дожидаться полуночи, пока волшебный цветок не упадёт в скатерть.
Согласно второму белорусскому поверью, в купальскую ночь за “папараць кветкай” нужно было идти в лес одному, без фонаря. Зайти в такие дебри, из которых не слышно собак из родной деревни. Говорят, что цветок сверкает в темноте. Нужно сжать его в ладони и бежать домой. И не оглядываться. Получив “папараць кветку”, человек становится мудрым.